Aдрес: 222811, Минская область,
г. Марьина Горка, ул. Ленинская, 47

РЕЖИМ РАБОТЫ
понедельник – пятница

С 8:30 до 17:30
обед с 13:00 до 14:00
(прием граждан и юридических лиц согласно утвержденному графику)

Телефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«Горячая линия»: +375 (1713) 2-04-24
(в будние дни с 8:30 до 17:30, обед с 13:00 до 14:00)

Единый справочно-информационный номер службы «одно окно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by
(для деловой переписки)

Социальные сети: Инстаграм

21.10.2022

Гістарычная памяць не бывае выбарачнай

Так лічыць вядомы беларускі гісторык Ігар Марзалюк.

Аб курсе па гісторыі беларускай дзяржаўнасці для вышэйшых навучальных устаноўгенацыдзе беларускага народа, ;патрыятызме і здрадніцтве, культуры контрпамяці,

нацыянальнай ідэі беларусаў і іншых важных для разумення і мінулага, і сучаснасці рэчах ішла размова падчас дыялогавай

пляцоўкі, на якой спікерам выступіў доктар гістарычных навук, прафесар, член Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу

Рэспублікі Беларусь Ігар Марзалюк. На сустрэчу,якая праходзіла ў межах адзінага дня інфармавання ў раённым цэнтры культуры,

запрасілі членаў працоўных калектываў Мар інай Горкі, ветэранаў моладзь, святароў.

Гістарычная памяць гэта свецкі Катэхізіс нацыі, гэта свецкі сімвал веры , які нас аб ядноўвае, так лічыць Ігар Марзалюк. І раіць нічога ў гісторыі не

хаваць, заўсёды гаварыць праўду, бо, на яго думку, гістарычная памяць не бывае выбарачнай.

Пазіцыя Ігара Аляксандравіча па многіх складаных з явах мінулага і сучаснасці добра вядомая. Ён настойліва паўтарае, што генацыд беларускага народа

ў гады Вялікай Айчыннай вайны гэта не прыдумка нашага Прэзідэнта і генеральнага пракурора. Аб гэтым ; упершыню загаварылі менавіта заходнія гісторыкі.

А здзекамі над жыхарамі Беларусі, массавымі забойствамі займаліся не толькі нямецкія акупанты, але і стаўшыя на іх бок літоўскія, латышскія, украінскія,

беларускія нацыяналістычныя батальёны, члены польскай Арміі Краёвай, прычым не толькі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, але і на працягу некалькіх гадоў пасля яе заканчэння.

У сучасным свеце нацыяналістычныя ідэі захапілі частку моладзі.

І да чаго гэта прывяло ў Беларусі, мы бачылі падчас падзей 2020 года.

Ішла размова і аб тым, што кожны з нас хоча жыць у мірнай і стабільнай дзяржаве. А што для гэтага можа зрабіць кожны асабіста?

Ігар Аляксандравіч падзяліўся сваім бачаннем. Ён параіў ніколі не галасаваць за галадранцаў, якія не змаглі накарміць сваю сям ю, за лузераў і няўдачнікаў, якія толькі ходзяць і нічога не робяць.

І помніць, што той, хто бегае і скардзіцца на сваю Радзіму, нагадвае няўдзячнага сына, які аплёўвае сваю маці і ідзе скардзіцца да мачыхі.

Яшчэ ён раіць не забываць, што людзі эгаістычны. Заўсёды ёсць тыя, хто выкарыстоўвае іншых для дасягнення сваіх мэтаў. І ёсць нямногія сябры, якія гатовыя падтрымаць у складанай сітуацыі.

Таму яшчэ адна парада берагчы сяброўства. І з гэтым складана спрачацца.

Наталля ВАСІЛЬЕВА.

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://pukhovichi.gov.by/ru/novosti-regiona/item/26321-gistarychnaya-pamyats-ne-byvae-vybarachnaj.html#sigProIddb77019973
Прочитано 319 раз

© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008-2020
Увидели ошибку на сайте?
Пожалуйста, выделите текст с ошибкой
и нажмите ctrl + enter

Яндекс.Метрика Разработка и поддержка сайта:
Группа компаний «ЦВР «ОКТЯБРЬСКИЙ»