Aдрес: 222811, Минская область,
г. Марьина Горка, ул. Ленинская, 47

РЕЖИМ РАБОТЫ
понедельник – пятница

С 8:30 до 17:30
обед с 13:00 до 14:00
(прием граждан и юридических лиц согласно утвержденному графику)

Телефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«Горячая линия»: +375 (1713) 2-04-24
(в будние дни с 8:30 до 17:30, обед с 13:00 до 14:00)

Единый справочно-информационный номер службы «одно окно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by
(для деловой переписки)

Социальные сети: Инстаграм

28.06.2022

Школьнікі з Блоні наведалі мемарыял у Баруслава

Прыемная летняя спякота… Я з вучнямі Блонскай сярэдняй школы ўпершыню еду ва ўрочышча “Баруслава”. Скажу чэсна, николи раней там не была (як и мае папутчыки, дарэчы), твму мы  не ведаем, што гэта за месца, што нас там чакае …

Ціха шуміць лес. Усё быццам надае атмасферу супакойства. Але так было тут не заўсёды… У час Вялікай Айчыннай вайны ў Баруславе быў партызанскі лагер. Цяпер тут, у глыбіні лесу, размешчаны  партызанскія могілкі.

У рамках Года гістарычнай памяці і перад Днём вызвалення Беларусі школьнікі з Блонскай сярэдняй школы пабывалі ў Баруславе. Мерапрыемства было арганізавана в/ч  89417 і абаронна-спартыўным лагерам “Защитник», які працуе на базе ДУА “Блонская СШ”.

– На маю думку, такія мерапрыемствы важны сёння як ніколі,– кажа маёр Сяргей Яўгенавіч Каташ. – Маладому пакаленню складана ўявіць, праз якія выпрабаванні прайшлі нашы продкі падчас Вялікай Айчыннай. І каб памятаць пра подзвіг народа, трэба наведваць такія месцы.

Старшы навуковы супрацоўнік раённага краязнаўчага музея Александр Прановіч расказаў рабятам , як жылі, выжывалі і набліжалі Перамогу партызаны з брыгады “Полымя”. Ён расказаў і пра зямлянкі: як іх будавалі, як у іх жылі… У дзяцей  была магчымасць убачыць аднаўлённыя зямлянкі і нават спусціцца ў іх.

– Мне спадабалася гэтае мерапрыемства, – кажа вучаніца Блонскай сярэдняй школы Ксенія Валедава. – Я даведалася не толькі пра герояў сваёй малой Радзімы, але і ўбачыла, як яны жылі. Для нас, школьнікаў, такія мерапрыемства патрэбны, таму што трэба памятаць, якую цану заплацілі за мірнае неба.

Мемарыял у Баруслава – унікальнае месца ў нашым раёне, дзе, я лічу, трэба пабываць кожнаму. Гэта лагічна, бо амаль кожны з беларусаў быў калісьці на Кургане Славы або ў музеі Вялікай Айчыннай вайны. А колькі пухавіччан пабывалі ва ўрочышчы “Баруслава”?..  Думаю, што не так многа. Таму раю: наведайце гэты лес і паслухайце яго насцярожаную цішыню…

Паліна Бабук, студэнтка факультэта журналістыкі БДУ

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://pukhovichi.gov.by/ru/novosti-regiona/item/25256-shkolniki-z-bloni-navedali-memaryyal-u-baruslava.html#sigProId836ec4b59f
Прочитано 413 раз

© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008-2020
Увидели ошибку на сайте?
Пожалуйста, выделите текст с ошибкой
и нажмите ctrl + enter

Яндекс.Метрика Разработка и поддержка сайта:
Группа компаний «ЦВР «ОКТЯБРЬСКИЙ»