Aдрес: 222811, Минская область,
г. Марьина Горка, ул. Ленинская, 47

РЕЖИМ РАБОТЫ
понедельник – пятница

С 8:30 до 17:30
обед с 13:00 до 14:00
(прием граждан и юридических лиц согласно утвержденному графику)

Телефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«Горячая линия»: +375 (1713) 2-04-24
(в будние дни с 8:30 до 17:30, обед с 13:00 до 14:00)

Единый справочно-информационный номер службы «одно окно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by
(для деловой переписки)

Социальные сети: Инстаграм

01.04.2021

Рудзенскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі “Вясёлка”: абмеркавалі іннавацыйныя і традыцыйныя тэхналогіі педагагічнай дзейнасці ў сферы дадатковай адукацыі

Іннавацыйныя і традыцыйныя тэхналогіі педагагічнай дзейнасці ў сферы дадатковай адукацыі абмеркавалі ўдзельнікі абласнога семінара, які прайшоў на базе Рудзенскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Вясёлка”. Педагогі цэнтра пазнаёмілі калег з іншых такіх устаноў сталічнага рэгіёна з напрамкамі сваёй дзейнасці, праектамі, над якімі зараз працуюць.

На фото: Майстар-клас праводзіць педагог Ірына Іванейчык (у цэнтры).

Пленарная частка семінара прайшла ў бізнес-інкубатары “УІН”, які рэалізуе шэраг праектаў, накіраваных на развіццё цікаўнасці да сферы бізнеса ў вучнёўскай моладзі, падтрымку інавацый. Таму існуюць рэальныя падставы для супрацоўніцтва такіх, здаецца, розных структур, як установы дадатковай адукацыі дзяцей і бізнес-інкубатар.

Дырэктар Рудзенскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Вясёлка” Алена Верашчака пазнаёміла калег з асноўнымі напрамкамі дзейнасці педагагічнага калектыву, які яна ўзначальвае. Сёння 28 педагогаў цэнтра прапануюць дзецям з гарадскога пасёлка Рудзенск і бліжэйшых вёсак заняткі па самых разнастайных напрамках творчасці ў 39 аб’яднаннях па інтарэсах. Дзеці і педагогі прымаюць удзел ў розных конкурсах. У скарбонцы ўзнагарод — дыпломы лаўрэатаў абласных этапаў конкурсаў “Калядная зорка”, “Тэхна-Ёлка” і іншых.

Аб выкарыстанні сучасных педагагічных тэхналогій пры арганізацыі мерапрыемстваў ва ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі падчас свайго выступлення расказала начальнік аддзела арганізацыйна-метадычнага суправаджэння маладзёжных ініцыятыў Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Жанна Ішчанка.

Перад педагогамі дадатковай адукацыі стаяць самыя розныя задачы, у ліку якіх зберажэнне народнай культуры. Аб тым, як у сваёй рабоце можна аб’яднаць традыцыі і сучаснасць, расказала намеснік дырэктара Рудзенскага дзіцячага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Вясёлка” Любоў Грабеннікава. Яна пазнаёміла ўдзельнікаў семінара с праектна–творчай дзейнасцю, якой займаюцца педагогі разам са сваімі навучэнцамі. Так, пад кіраўніцтвам Надзеі Якубовіч у межах аб’яднання па інтарэсах “Чароўная нітка” рэалізуецца праект “Беларускія вячоркі”. Разам з Аленай Церахавай навучэнцы даследуюць “Свет тэкстыльнай лялькі”, вучацца сваімі рукамі ствараць гэты важны элемент народнай культуры, імкнуцца вярнуць яго ў сучаснае жыццё. Ёсць у цэнтры і свая батлейка. І яна пачыналася з цікаўнасці да тэатральнай лялькі.

Любоў Грабеннікава таксама расказала пра ідэю стварыць на базе цэнтра вучнёўскую бізнес-кампанію “Усё для свята” і аб супрацоўніцтве ў гэтым накірунку з бізнес-інкубатарам “УІН”.

Па словах кіраўніка гэтай установы Алены Яшовіч, узаемная цікаўнасць з’явілася даўно. Бізнес-інкубатар з’яўляецца адным з арганізатараў свята вёскі Русаковічы, для якога ў цэнтры “Вясёлка” ствараюць сувеніры. І вось з гэтай маленькай справы можа вырасці цікавы агульны праект. Алена Яшовіч таксама расказала аб тым, якую працу бізнес-інкубатар праводзіць з моладдзю, па якіх накірунках можа будавацца супрацоўніцтва такіх кампаній з цэнтрамі дадатковай адукацыі дзяцей.

1 4 21 66

Выступаюць творчыя калектывы «Вясёлкі».

Для ўдзельнікаў семінара былі арганізаваны розныя мерапрыемствы. Свае творчыя візіткі прадставілі аб’яднанні па інтарэсах “Я спяваю” і “Хачу на сцэну” (педагогі Ганна Лявіцкая і Алена Захарава). Аўтарскія майстар-класы правялі педагогі Ірына Іванейчык, Анжэла Вінаградава, Надзея Якубовіч. Працавала выстава творчых работ вучняў і настаўнікаў.

Наталля ПАРХОМЧЫК.

Здымкі Станіслава БЕЛАВУСАВА.

Прочитано 516 раз

© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008-2020
Увидели ошибку на сайте?
Пожалуйста, выделите текст с ошибкой
и нажмите ctrl + enter

Яндекс.Метрика Разработка и поддержка сайта:
Группа компаний «ЦВР «ОКТЯБРЬСКИЙ»