Aдрес: 222811, Минская область,
г. Марьина Горка, ул. Ленинская, 47

РЕЖИМ РАБОТЫ
понедельник – пятница

С 8:30 до 17:30
обед с 13:00 до 14:00
(прием граждан и юридических лиц согласно утвержденному графику)

Телефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«Горячая линия»: +375 (1713) 2-04-24
(в будние дни с 8:30 до 17:30, обед с 13:00 до 14:00)

Единый справочно-информационный номер службы «одно окно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by
(для деловой переписки)

Социальные сети: Инстаграм

24.03.2021

Скарбонку дасягненняў юных пухавіччан у апошні час папоўнілі самыя разнастайныя ўзнагароды

У Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце адбыўся ХІ рэспубліканскі конкурс навукова-тэхнічнай творчасці “ТэхнаІнтэлект”. У склад каманды Мінскай вобласці ўвайшлі 24 навучэнцы, якія прадставілі ў секцыях свае навуковыя работы. У лік пераможцаў увайшоў і прадстаўнік нашага раёна. У секцыі «Мультымедыйныя тэхналогіі» 1-е месца заняў навучэнец Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі «Світанак» Ілья Карніенка (кіраўнік Дзмітрый Крывашэй). Дарэчы, пераможцы конкурсу будуць рэкамендаваны да заахвочвання спецыяльным фондам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

24 3 21 39

Каманда Мар’інагорскага аграрна-тэхнічнага каледжа атрымала дыплом III ступені ў конкурсе “Тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці” сярод навучэнцаў устаноў адукацыі, рэалізуючых навучальныя праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

* * *

Праходзіць рэспубліканскі конкурс на лепшы дзіцячы малюнак на экалагічную тэматыку. На раённым этапе перамогу ў ім ва ўзроставай групе ад 6 да 10 гадоў атрымала вучаніца Ананіцкага навучальна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа Дамініка Сітнік: яе малюнак “Героі казак — за сарціроўку смецця” журы прызнала лепшым. Работа Дамінікі заняла ў другім, абласным, этапе конкурсу 2-е месца.

Наталля БАБУК.

Прочитано 467 раз

© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008-2020
Увидели ошибку на сайте?
Пожалуйста, выделите текст с ошибкой
и нажмите ctrl + enter

Яндекс.Метрика Разработка и поддержка сайта:
Группа компаний «ЦВР «ОКТЯБРЬСКИЙ»