Aдрес: 222811, Минская область,
г. Марьина Горка, ул. Ленинская, 47

РЕЖИМ РАБОТЫ
понедельник – пятница

С 8:30 до 17:30
обед с 13:00 до 14:00
(прием граждан и юридических лиц согласно утвержденному графику)

Телефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«Горячая линия»: +375 (1713) 2-04-24
(в будние дни с 8:30 до 17:30, обед с 13:00 до 14:00)

Единый справочно-информационный номер службы «одно окно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by
(для деловой переписки)

Социальные сети: Инстаграм

09.03.2021

150 гадоў з дня нараджэння вядомай пісьменніцы Лесі Украінкі адзначылі ў Пухавіцкім раённым краязнаўчым музеі

150 гадоў з дня нараджэння вядомай пісьменніцы Лесі Украінкі адзначылі ў Пухавіцкім раённым краязнаўчым музеі. Па традыцыі на мерапрыемства прыехалі госці з Пасольства Украіны: першы сакратар па пытаннях украінскай дыяспары Іван Башняк і першы сакратар па пытаннях культуры Сяргей Салавей. Разам з імі наведала веску Блонь Маргарыта Кучук, кіраўнік маладзёжнага грамадскага аб’яднання “Украінскае музычнае таварыства “Криниця”. Сустракалі гасцей работнікі культуры нашага раёна і члены раённай ветэранскай арганізацыі.

Пачалі мерапрыемства супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі, якія напомнілі біяграфію Лесі Украінкі. Пра яе лёс расказаў і Аляксандр Прановіч, дырэктар музея. Ён павёў размову пра творчы шлях паэткі і пра тое, як складваліся адносіны паміж ёю і Сяргеем Мяржынскім.

— Яны вельмі моцна кахалі адзін аднаго амаль з самай першай сустрэчы і да канца жыцця. Усё было ў гэтых маладых людзей, але не было самага галоўнага — здароўя. Яны памерлі маладымі: Сяргею было каля 30 гадоў, Леся пакінула гэты свет у 42 гады. Пасля смерці Мяржынскага яна насіла жалобнае адзенне да канца сваіх дзён.

Аповяд пра жыццё паэткі прадоўжыў першы сакратар Пасольства Украіны ў Беларусі Іван Башняк. Ён размаўляў на ўкраінскай мове, але нікому з прысутных гэта не перашкодзіла зразумець яго. Іван Сяргеевіч падзякаваў Аляксандру Прановічу за традыцыйны дзень памяці выдатнай пісьменніцы, а ўсім, хто быў у зале, напомніў, што беларусы і ўкраінцы — найбліжэйшыя народы.

Іван Башняк.

— Нам вельмі прыемна, што вы штогод не забываеце ўшанаваць памяць нашай пісьменніцы. Праз яе паэзію і такія цёплыя сустрэчы працягваецца вялікае сяброўства паміж беларусамі і ўкраінцамі.

Лірычнай кропкай у гэтым мерапрыемстве стала выступленне кіраўніка і салісткі ансамбля “Криниця” Маргарыты Кучук. Яна выканала песні на вершы Лесі Украінкі.

Лізавета ГУЛЬМАТАВА.

 

Прочитано 494 раз

© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008-2020
Увидели ошибку на сайте?
Пожалуйста, выделите текст с ошибкой
и нажмите ctrl + enter

Яндекс.Метрика Разработка и поддержка сайта:
Группа компаний «ЦВР «ОКТЯБРЬСКИЙ»