19 студзеня праваслаўныя хрысціяне святкуюць Хрышчэнне Гасподняе, або Богаяўленне. Сярод веруючых нямала тых, хто прытрымліваецца традыцыі ў ноч Вадохрышча акунацца ў спецыяльна створаную на вадаёмах і асвечаную купель.
Абрад пройдзе ў ноч з 18 на 19 студзеня з 21.30 да 1.30. Для яго правядзення вызначаны наступныя месцы:
у горадзе Мар’іна Горка — гарадскі пляж на рацэ Цітаўка;
у пасёлку Дружны — пляж на возеры Мацярынскае.