Aдрес: 222811, Минская область,
г. Марьина Горка, ул. Ленинская, 47

РЕЖИМ РАБОТЫ
понедельник – пятница

С 8:30 до 17:30
обед с 13:00 до 14:00
(прием граждан и юридических лиц согласно утвержденному графику)

Телефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«Горячая линия»: +375 (1713) 2-04-24
(в будние дни с 8:30 до 17:30, обед с 13:00 до 14:00)

Единый справочно-информационный номер службы «одно окно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by
(для деловой переписки)

Социальные сети: Инстаграм

28.12.2020

Сямейны ансамбль «Жывіца» стаў пераможцам міжнароднага конкурсу

Не перастае радаваць сваімі поспехамі народны сямейны ансамбль «Жывіца» Борскага сельскага Дома культуры.

Чарговая прыемная навіна прыйшла з горада Санкт-Пецярбурга, дзе 12-13 снежня праходзіў XIII Міжнародны конкурс выканаўчага майстэрства «Санкт-Пецярбургскія Асамблеі мастацтваў», які з’яўляецца адным з самых прэстыжных міжнародных мерапрыемстваў. Сямейны ансамбль з вёскі Бор прадстаўляў Рэспубліку Беларусь на гэтым музычным форуме. Канкурэнцыя была сур’ёзная. У творчым спаборніцтве прымалі ўдзел знакамітыя  калектывы і салісты Расіі і замежжа, сярод якіх  Дзяржаўны акадэмічны Паўночны рускі народны хор, ансамбль «Казачая душа», які працуе пры Дзяржаўным акадэмічным кубанскім казачым хоры, і многія іншыя.

Народны сямейны ансамбль «Жывіца» прадставіў конкурсны нумар «Юр’е», аўтарам і аранжыроўшчыкам якога з’яўляецца мастацкі кіраўнік калектыву, лаўрэат міжнародных конкурсаў і фестываляў, член Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь Юрый Крывашэй.

Па выніках конкурсных выступленняў народны сямейны ансамбль «Жывіца» стаў лаўрэатам I ступені. Таксама калектыў атрымаў запрашэнне на ўдзел у Міжнародным конкурсе-фестывалі «Малахитовая шкатулка», які пройдзе ў лістападзе 2021 года ў Санкт-Пецярбургу. А Юрый Крывашэй — на ўдзел у III Усерасійскім конкурсе творчых работ «Педагагічнае майстэрства», які пройдзе ў сту-дзені 2021 года таксама ў паўночнай  сталіцы  Расіі.

Запрашэнні прыняты, і, трэба дадаць, што ў калектыву шмат планаў на наступны год. Ужо ў  студзені 2021 года ансамбль будзе ўдзельнічаць  у расійска-еўрапейскім конкурсным марафоне «New time», які  пройдзе анлайн. Ужо вядома, што канкурэнцыю нашым землякам саставяць калектывы і салісты рэгіянальнай кансерваторыі горада Ніца (Францыя), кансерваторыі Луіджы Керубіні (Фларэнцыя, Італія), мастацкая школа «Punto Aureo» (Барселона, Іспанія) і іншыя.

Наталля  ВАСІЛЬЕВА.

Прочитано 528 раз

© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008-2020
Увидели ошибку на сайте?
Пожалуйста, выделите текст с ошибкой
и нажмите ctrl + enter

Яндекс.Метрика Разработка и поддержка сайта:
Группа компаний «ЦВР «ОКТЯБРЬСКИЙ»