Aдрес: 222811, Минская область,
г. Марьина Горка, ул. Ленинская, 47

РЕЖИМ РАБОТЫ
понедельник – пятница

С 8:30 до 17:30
обед с 13:00 до 14:00
(прием граждан и юридических лиц согласно утвержденному графику)

Телефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«Горячая линия»: +375 (1713) 2-04-24
(в будние дни с 8:30 до 17:30, обед с 13:00 до 14:00)

Единый справочно-информационный номер службы «одно окно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by
(для деловой переписки)

Социальные сети: Инстаграм

21.12.2020

Што чакае маленькіх пухавіччан у рамках акцыі «Нашы дзеці»

Амаль усе дзеці вераць ў цуды,і пад Новы год і Ражджаство Хрыстовачакаюць незвычайных падзей і падарункаў.Маленькіяўпэўнены,што галоўным чараўніком у святочныя дні з’яўляецца Дзед Мароз.Падлеткі ўжо разумеюць, што без удзелу дарослых цуды адбываюцца не так ужо і часта. А самі дарослыя ўпэўнены, што Дзеду Марозу ў перадсвяточныя дні патрэбна дапамога. Таму штогод і арганізуюць акцыю “Нашы дзеці”.

Так Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне правесці навагоднюю дабрачынную акцыю “Нашы дзеці” ў перыяд з 15 снежня бягучага года да 10 студзеня 2021 года. Удзел у ёй прымаюць кіраўнікі раёна, Праўдзінскага пасялковага і сельскіх выканаўчых ка-мітэтаў, прадпрыемстваў і арганізацый рэгіёна. Да акцыі далучаецца дэпутацскі корпус, прадстаўнікі розных грамадскіх арганізацый. У гэтыя дні афіцыйныя асобы і грамадскія актывісты наведаюць дзіцячыя ўстановы, сем’і.

Галоўная мэта акцыі — аказаць дапамогу там, дзе яна патрэбна. І, канешне, стварыць дзецям свята!

Там, куды наведаюцца ўдзельнікі акцыі, пад навагоднімі елкамі з’явіцца нямала прыемных сюрпрызаў. Напрыклад, запланавана закупіць больш за 800 падарункаў для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама ўдзельнікаў раённага дабрачыннага свята.

Стварыць навагодні настрой дзецям дапамогуць святочныя мерапрыемствы. Шэсць вучняў нашага раёна запрошаны прыняць удзел у галоўным дабрачынным навагоднія свяце, якое прой-дзе ў Палацы Рэспублікі 24 снежня. У Маладзечна 29 снежня адбудзецца абласное дабрачыннае навагодняе свята з удзелам старшыні Мінскага аблвыканкама Аляксандра Турчына. Наш рэгіён там прадставяць 9 чалавек. У гэты ж дзень пройдзе і галоўны раённы навагодні ранішнік, на які запрасілі 200 дзяцей. Яны прымуць віншаванні ад старшыні раённага выканаўчага камітэта Віктара Каляда.

Адбудзецца навагодні спектакль для дзяцей-інвалідаў. Свае віншаванні для ўдзельнікаў гэтага святочнага мерапрыемства падрыхтаваў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Прановіч.

Святочныя ранішнікі для дзяцей рыхтуюць грамадскія арганізацыі, установы адукацыі, працоўныя калектывы. Усе мерапрыемствы плануюцца з улікам існуючай эпідэміялагічнай сітуацыі з забяспячэннем сацыяльнага дыстанцавання і выкананнем іншых мер бяспекі.

Наталля ПАРХОМЧЫК.

Прочитано 626 раз

© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008-2020
Увидели ошибку на сайте?
Пожалуйста, выделите текст с ошибкой
и нажмите ctrl + enter

Яндекс.Метрика Разработка и поддержка сайта:
Группа компаний «ЦВР «ОКТЯБРЬСКИЙ»