Aдрес: 222811, Минская область,
г. Марьина Горка, ул. Ленинская, 47

РЕЖИМ РАБОТЫ
понедельник – пятница

С 8:30 до 17:30
обед с 13:00 до 14:00
(прием граждан и юридических лиц согласно утвержденному графику)

Телефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«Горячая линия»: +375 (1713) 2-04-24
(в будние дни с 8:30 до 17:30, обед с 13:00 до 14:00)

Единый справочно-информационный номер службы «одно окно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by
(для деловой переписки)

Социальные сети: Инстаграм

30.11.2020

На любы густ і колер — дзе набыць сродкі прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі

Сёння ўжо немагчыма ўявіць сабе хаця б адно прадпрыемства, арга-нізацыю або любы іншы аб’ект, дзе не была б размешчана інфармацыя аб мерах прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі. У сувязі з тым, што ідзе рост захворванняў, практычна па ўсёй краіне ўведзены масачны рэжым як неабходная мера прафілактыкі інфіцыравання.  У грамадскіх месцах цяпер афіцыйна забаронена з’яўляцца без сродкаў індывідуальнай абароны.

Такія патрабаванні, безумоўна, павінны быць падмацаваны даступнасцю масак, пальчатак і антысептыкаў у гандлёвых аб’ектах.  Менавіта таму яны былі распрацаваны і разасланы на ўсе прадпрыемствы гандлю незалежна ад формы ўласнасці рэкамендацыі па насычэнні спажывецкага рынку сродкамі індывідуальнай абароны.

— Суб’екты гандлю павінны забяспечваць пастаянную наяўнасць у продажы сродкаў прафілактыкі інфіцыравання, — расказвае намеснік начальніка аддзела эканомікі раённага выканаўчага камітэта Святлана Жыльчык. — Гаворка ідзе пра маскі для індывідуальнага спажывання, дэзынфікуючыя сродкі, мыла антыбактэрыяльнае і бактэрыцыднае для апрацоўкі скурных пакроваў, сурвэткі антыбактэрыяльныя, гелі,  спрэі, пальчаткі і  г.д.

Трэба сказаць, што праверкі, якія мы праводзім сумесна з прадстаўнікамі цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, паказваюць, што дадзеныя патрабаванні выконваюцца добрасумленна.  Не знайсці сёння маску або антысептык — задача практычна невыканальная, таму што няма абсалютна ніякага дэфіцыту гэтых тавараў, як гэта было ў пачатку пандэміі.  Заходзьце сёння ў любую краму ці іншы гандлёвы аб’ект і купляйце тое, што вам неабходна.

Нават невялікія гандлёвыя кропкі ў асартыменце маюць сродкі індывідуальнай абароны, хаця рэкамендацыі маглі не датычыцца дадзеных гандлёвых кропак.  Да прыкладу: маленькі магазін ПГУП «Аюта плюс» (Рудзенск) мог і не прапаноўваць пакупнікам тыя ж маскі, але яны ёсць, таму што пра гэта турбуецца дырэктар прадпрыемства Сяргей Рэпенка. Ён рэалізуе ў магазіне маскі, якія шые раённы камбінат бытавога абслугоўвання.

Для таго, каб на ўласныя вочы пераканацца ў адсутнасці дэфіцыту масак і пальчатак, я прайшлася па некаторых гандлёвых аб’ектах горада.  Вынік атрымаўся незапланавана  эфектыўным: мае запасы масак папоўніліся.  Адбылося гэта па дзвюх прычынах.  Па-першае, не змагла прайсці міма зніжак, якія прапанавалі ў магазіне «Міла»: купіла адразу дзве ўпакоўкі аднаразовых трохслаёвых масак па абсалютна прымальнай цане.  Па-другое, не выстаяла перад крэатыўнымі і прыгожымі маскамі, якія ўбачыла ў РКБА і магазіне «Mark Formelle».

30 11 20 2

Не магла не дастаць аплатную карту і на запраўцы ААТ «Пухавічынафтапрадукт».  Тут прапануюць маскі як для дарослых, так і для дзяцей.  Хочаце быць прыгожымі нават у масцы?  Вам сюды!

Калі вы прыйшлі за пакупкамі ў ТАА «Еўрагандаль», ЗАТ «Дабраном», ПГУП «Пухавічыгандаль», вы абавязкова знойдзеце ў асартыменце і маскі.  У крамах «Еўраопт», да таго ж, пакупнікам прадастаўляюць магчымасць карыстацца бясплатна аднаразовымі пальчаткамі.

Маскі прадаваліся нават у аддзяленнях сувязі, куды я зайшла ўжо зусім па іншай прычыне, а не ў пошуках сродкаў індывідуальнай абароны.

Вывад пасля гэтай невялікай экскурсіі  напрошваецца толькі адзін: ніхто сёння не можа прывесці ў якасці аргумента невыканання масачнага рэжыму факт недаступнасці або недахопу масак.  Купіць можна ўсё.  Галоўнае, каб было жаданне і разуменне адказнасці.  Цэны, якія я для сябе адзначыла, вар’іраваліся ад 1,4 рубля за адну шматразовую маску да 4,79 рубля за 25 аднаразовых. Так што не толькі на любы густ, але і на любы кашалёк.

Алена  ІВАНОВА.

Прочитано 570 раз

© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008-2020
Увидели ошибку на сайте?
Пожалуйста, выделите текст с ошибкой
и нажмите ctrl + enter

Яндекс.Метрика Разработка и поддержка сайта:
Группа компаний «ЦВР «ОКТЯБРЬСКИЙ»