Aдрес: 222811, Минская область,
г. Марьина Горка, ул. Ленинская, 47

РЕЖИМ РАБОТЫ
понедельник – пятница

С 8:30 до 17:30
обед с 13:00 до 14:00
(прием граждан и юридических лиц согласно утвержденному графику)

Телефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«Горячая линия»: +375 (1713) 2-04-24
(в будние дни с 8:30 до 17:30, обед с 13:00 до 14:00)

Единый справочно-информационный номер службы «одно окно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by
(для деловой переписки)

Социальные сети: Инстаграм

26.11.2020

Вярнуць у парк атракцыёны і ўсталяваць новы арт-аб’ект — што прапануюць пухавіччане ў грамадскую прыёмную

Працягвае працу грамадская прыёмная, куды жыхары раёна могуць звярнуцца са сваімі пытаннямі і прапановамі. Выслухаць і дапамагчы вырашыць праблемы гатовы прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, кіраўнікі розных устаноў.

За час працы грамадскай прыёмнай туды паступіла шмат пытанняў. Напрыклад, адна з жыхарак Пухавіцкага сельсавета паскардзілася, што фермер узараў дарогу паміж населенымі пунктамі Пястун – Падсобнае і папрасіла аднавіць праезд. Было ўзнята пытанне і чыгуначнага пераезду, які звязвае вуліцы Чапаева, Андрэеўскую і Кастрычніцкую і з’яўляецца даўняй праблемай райцэнтра.

Шмат цікавых заўваг і прапаноў утрымлівалася ў звароце, які на электронную пошту грамадскай прыёмнай даслаў жыхар Мар’інай Горкі Ягор Крэтаў: аўтар разважаў наконт таго, як можна развіваць Мар’іну Горку і ўвесь рэгіён. Ён звярнуў увагу і на неабходнасць стварэння новых працоўных месцаў, і на падтрымку так званай маятнікавай міграцыі, калі людзі жывуць у адным месцы, а працуюць у іншым. На яго думку, ёсць неабходнасць звярнуць увагу на паляпшэнне транспартнай інфраструктуры: дабівацца большай колькасці рэйсаў да райцэнтра цягнікоў бізнес-класу, адрамантаваць пакрыццё трасы М5.

Аўтар лічыць, што ў Мар’інай Горцы патрэбна яшчэ адна бальніца. А вось спартыўная інфраструктура ў горадзе развіваецца гарманічна. Аднак і тут ёсць пажаданні. Аўтар піша, што хочацца атрымаць невялікі спартыўны аб’ект на вуліцы Усходняя: міні-футбольную альбо баскетбольную пляцоўку, варкаўт-пляцоўку. У названым мікрараёне пражывае шмат маладых сем’яў з дзецьмі. “Разраўняць кавалак зямлі і паставіць футбольныя вароты для горада не павінна быць вельмі затратнай справай, улічваючы, што жыхары квартала гатовы аказаць фінансавую падтрымку і ўжо звярталіся ў райвыканкам”, — піша аўтар.

Важнай праблемай, на думку аўтара ліста, з’яўляецца нагрузка падчас дачнага перыяду на супрацоўнікаў розных служб: медыкаў, выратавальнікаў, супрацоўнікаў органаў аховы правапарадку і іншых. Вясной і летам насельніцтва раёна значна ўзрастае: яго папаўняюць дачнікі. Аднак колькасць супрацоўнікаў служб не мяняецца. Ад гэтага пагаршаецца якасць абслугоўвання.

Яшчэ рад прапаноў: вярнуць у парк імя Любы Гайдучонак атракцыёны, правесці рэканструкцыю пешаходнага мосціка над Цітаўкай (на так званым млыне), усталяваць у горадзе арт-аб’ект “Я люблю Мар’іну Горку”.

У звароце яшчэ нямала цікавых прапаноў. А заканчвае свой ліст Ягор Крэтаў наступнымі словамі: “Выказваю падзяку людзям, якія паляпшаюць жыццё ў горадзе Мар’іна Горка. За апошнія тры гады сапраўды многае памянялася ў лепшы бок.”

Грамадская прыёмная працягне сваю працу да 28 лістапада.

Наталля ПАРХОМЧЫК.

Прочитано 625 раз

© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008-2020
Увидели ошибку на сайте?
Пожалуйста, выделите текст с ошибкой
и нажмите ctrl + enter

Яндекс.Метрика Разработка и поддержка сайта:
Группа компаний «ЦВР «ОКТЯБРЬСКИЙ»