Aдрес: 222811, Минская область,
г. Марьина Горка, ул. Ленинская, 47

РЕЖИМ РАБОТЫ
понедельник – пятница

С 8:30 до 17:30
обед с 13:00 до 14:00
(прием граждан и юридических лиц согласно утвержденному графику)

Телефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«Горячая линия»: +375 (1713) 2-04-24
(в будние дни с 8:30 до 17:30, обед с 13:00 до 14:00)

Единый справочно-информационный номер службы «одно окно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by
(для деловой переписки)

Социальные сети: Инстаграм

18.11.2020

Віншавалі асабіста — перадавікі сельскай гаспадаркі атрымалі ўзнагароды з нагоды прафесійнага свята

Дырэктар ААТ «Голацк» Дзмітрый Ленкавец уручае каравай старшыні райвыканкама Віктару Калядзе.

У мінулую нядзелю працаўнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу адзначылі сваё прафесійнае свята. У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй было вырашана павіншаваць аграрыяў са святам асабіста.

— Нягледзячы на ўсе складанасці, якія выпалі на гэты год, — у цэлым я задаволены вынікамі работы сельскагаспадарчай галіны, — адзначыў старшыня райвыканкама Віктар Каляда. — Мы атрымалі рэкордны ўраджай збожжа. Валавы збор склаў 115 тысяч тон. Такіх намалотаў раён дасягнуў упершыню за сваю гісторыю. Сёння мы трымаем высокую планку па вытворчасці малака, мяса. І гэта дзякуючы напружанай працы кіраўнікоў, спецыялістаў, усіх працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК.

Усіх, каго запрасілі раніцай мінулай пятніцы ў залу паседжанняў раённага выканаўчага камітэта, сустракаў прыгожы каравай, які ўвасобіў небывала вялікі ўраджай, атрыманы ў гэтым годзе аграрыямі нашага рэгіёна. Яго старшыні раённага выканаўчага камітэта Віктару Калядзе перадала лідар раённага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Анастасія Арахоўская пад час святочнай сустрэчы, якая адбывалася з нагоды прафесійнага свята тых, хто забяспечвае харчовую бяспеку дзяржавы — Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК.

18 11 20 2

Анастасія Арахоўская і Віктар Каляда.

Сустрэча ў райвыканкаме стала першай у шэрагу ўрачыстасцей, што прайшлі ў раёне напярэдадні свята. Адкрываючы яе, Віктар Каляда выказаў падзяку ўсім работнікам аграпрамысловага комплексу за іх працу, і ўручыў узнагароды. Падзяку старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь атрымала першы намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта — начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Марыя Клімовіч. Падзякі старшыні райвыканкама быў удастоены шэраг спецыялістаў упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні.

Узнагародамі былі адзначаны і кіраўнікі арганізацый, якія аказалі значную дапамогу сельгаспрадпрыемствам пад час веснавых і восеньскіх палявых работ, уборкі ўраджаю. Так, граматай раённага выканаўчага камітэта былі ўзнагароджаны дырэктар ААТ “Машхарчпрад” Міхаіл Котаў, дырэктар філіяла “Аўтапарк №19” ААТ “Мінаблаўтатранс” Генадзь Сячко, падзяку старшыні райвыканкама атрымаў дырэктар ДЛГУ «Пухавіцкі лясгас» Аляксандр Ракіцкі.

У сваю чаргу ўзнагародамі Мінскага абласнога прафсаюза работнікаў АПК была адзначана праца інжынера па ахове працы Святланы Карзанавай і трактарыста-машыніста ААТ “Машхарчпрад” Уладзіміра Грышука.

18 11 20 2

Механізатар ААТ «Голацк» Алег Маркаў і старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Прановіч.

Значны ўклад у агульны раённы каравай унеслі аграрыі ААТ “Голацк”. Тут намалацілі 10 тысяч 600 тон зерня. З кожнага гектара атрымалі 43,8 цэнтнера збожжа. Кіраўнік сельгасарганізацыі Дзмітрый Ленкавец сказаў, што ў гэтыя дасягненні ўкладзена праца ўсяго калектыву гаспадаркі. У час сяўбы, догляду за пасевамі, уборкі строга захоўваліся ўсе тэхналагічныя патрабаванні. У глебу была ўнесена неабходная колькасць мінеральных удабрэнняў. Збожжавыя былі пасеяны ў сціслыя агратэхнічныя тэрміны і якасным насеннем. Нягледзячы на складаныя ўмовы надвор’я ў час жніва, уборку правялі якасна, захаваўшы ўвесь вырашчаны ўраджай.

Віктар Міхайлавіч павіншаваў лепшых працаўнікоў гаспадаркі з працоўнымі дасягненнямі: на веснавых палявых работах — Сяргея Нежаўца і Аляксандра Расольку, на жніве — Алега Маркава, Аляксандра Расольку, на асенне-палявых работах — Сяргея Нежаўца і Віталя Гараўскага. А таксама на нарыхтоўцы кармоў і дасягненні высокіх паказчыкаў у галіне жывёлагадоўлі. Ён уручыў Дзмітрыю Ленкаўцу ганаровую грамату райвыканкама, а 15-ці перадавікам гаспадаркі — ганаровыя граматы райвыканкама і грашовыя прэміі.

Дырэктар ААТ “Агра-Абярэг” Пётр Казак паведаміў, што сёлетняя вясна стала часам трывожнага чакання. Умовы надвор’я былі такімі, што перакрэслівалі ўсе спадзяванні на добры вынік працы. І ўсё ж атрыманы ўраджай парадаваў працаўнікоў гэтай гаспадаркі. З кожнага гектара намалацілі па 41,4 цэнтнера, а валавы збор склаў 10 тысяч 360 тон. На жніве 7 экіпажаў камбайнераў намалацілі звыш за тысячу тон збожжа.

18 11 20 2

Аператар машыннага даення ААТ «Агра-Абярэг» Марына Граблюк, тэхнік-асемянатар Наталля Усава, брыгадзір МТФ «Дудзічы-2» Валянціна Баранава.

— Жніво паказала, што неабходна папаўняць камбайнавы парк больш сучаснай тэхнікай, — падкрэсліў Пётр Васільевіч. — Час патрабуе трымаць руку на пульсе, каб паспяваць за сучаснымі тэхналогіямі ў галіне земляробства. На полі павінна працаваць сучасная высокаэфектыўная тэхніка, і мы гэта добра разумеем.

Сёлетні год для хлебаробаў быў удалым і ў нарыхтоўцы кармоў, асабліва кукурузы. Кукурузнага сіласу заклалі паўтарагадовы запас. Гэта, у сваю чаргу, дазволіць папоўніць рацыён жывёлы вітаміннымі кармамі. Дарэчы, гаспадарка лідзіруе ў раёне па вытворчасці малака. Аператар машыннага даення МТФ “Грэбень” Марына Граблюк за 10 месяцаў надаіла 9 тысяч 925 кілаграмаў малака. Гэта лепшы паказчык не толькі ў гаспадарцы, але і ў раёне. А Вера Хілько — 7 тысяч 47 кілаграмаў малака ад каровы.

18 11 20 2

Вадзіцель ААТ «Агра-Абярэг» Сяргей Бялевіч, трактарысты-машыністы Васіль Брандт і Фёдар Хадыка.

Як паведаміў кіраўнік сельгасарганізацыі, каб дасягнуць такіх вынікаў, а сёння ў гаспадарцы атрымана малака 116 працэнтаў да ўзроўню мінулага года, напружана працавалі спецыялісты і жывёлаводы на працягу некалькіх гадоў. Тут улічваецца ўсё да дробязяў: не толькі падабраны рацыён кармлення і ўмовы ўтрымання, але і генетычны патэнцыял дойнага статку.

Віктар Каляда ўручыў аграному ААТ “Агра-Абярэг” Раісе Есімчык медаль да 100-годдзя органаў дзяржкіравання. Ганаровую грамату Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання — брыгадзіру МТФ “Дудзічы-2” Валянціне Баранавай, падзяку старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і ганаровую грамату райвыканкама — Пятру Казаку. 13 працаўнікоў вытворчасці гаспадаркі атрымалі ганаровыя граматы райвыканкама і грашовыя прэміі. Сярод іх Васіль Брандт, Анатоль Савіч, Сяргей Бялевіч, Уладзімір Міхаленя, Фёдар Хадыка, Мікалай Ляпёшка і іншыя.

18 11 20 2

Аграном ААТ «Агра-Абярэг» Раіса Есімчык.

Падзяку Мінскага аблвыканкама ў гэты ж дзень Віктар Каляда ўручыў трактарысту-машыністу ААТ “Ражджэственскае-Агра” Сяргею Ніпарка і грамату райвыканкама — кіраўніку гаспадаркі Віталю Бакіноўскаму.

18 11 20 2

Трактарыст-машыніст ААТ «Ражджэственскае-Агра» Сяргей Ніпарка.

Граматы і грашовыя прэміі атрымалі ў гэты ж дзень усе лепшыя працаўнікі гаспадарак раёна, якім іх уручылі работнікі райвыканкама і прафсаюзныя лідары.

Анастасія ПЛЯТНЁВА.

Наталля ПАРХОМЧЫК.

Прочитано 719 раз

© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008-2020
Увидели ошибку на сайте?
Пожалуйста, выделите текст с ошибкой
и нажмите ctrl + enter

Яндекс.Метрика Разработка и поддержка сайта:
Группа компаний «ЦВР «ОКТЯБРЬСКИЙ»