Aдрес: 222811, Минская область,
г. Марьина Горка, ул. Ленинская, 47

РЕЖИМ РАБОТЫ
понедельник – пятница

С 8:30 до 17:30
обед с 13:00 до 14:00
(прием граждан и юридических лиц согласно утвержденному графику)

Телефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«Горячая линия»: +375 (1713) 2-04-24
(в будние дни с 8:30 до 17:30, обед с 13:00 до 14:00)

Единый справочно-информационный номер службы «одно окно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by
(для деловой переписки)

Социальные сети: Инстаграм

10.11.2020

Пухавіччанін заваяваў тры медалі на рэспубліканскай спартакіядзе

У дзевяці відах спорту лепшых вызначалі ўдзельнікі Рэспубліканскай спартакіяды Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, якая нядаўна прайшла ў Пінску. За каманду Мінскай вобласці выступаў адзіны прадстаўнік нашага раёна — Павел Хадачынскі. За тры дні спартакіяды наш зямляк тройчы падымаўся на п’едэстал.

Павел Іванавіч — кіраўнік фізічнага выхавання Мар’інагорскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа. Сказаць, што ён проста сябруе са спортам, напэўна, будзе недастаткова. Ён  пастаянна падтрымлівае сябе ў належнай форме, ходзіць на стадыён, а таксама сам трэніруе хлопцаў і дзяўчат у секцыі тайскага боксу і кікбоксінгу.

— Марыў стаць прафесійным спартсменам, але бацькі ўпэўнілі, што лепш паступаць ва ўніверсітэт на юрыдычны факультэт, — расказвае Павел Хадачынскі. — Аднак праз некаторы час я ўсё ж атрымаў ашчэ адну вышэйшую адукацыю, звязаную са спортам.

На рэспубліканскай спартакіядзе Павел Іванавіч выступаў адразу ў двух відах спорту. У складзе каманды Мінскай вобласці стаў чэмпіёнам у эстафеце чатыры па чатырыста метраў. У асабістым заліку заняў трэцяе месца па выніках забегу на адзін кіламетр.

Акрамя лёгкай атлетыкі, пухавіччанін паспяхова праявіў сябе ў гіравым спорце. У практыкаванні «рывок гіры» ён стаў трэцім. Дарэчы, з гэтым спартыўным снарадам Павел Хадачынскі пазнаёміўся тры гады таму. І за гэты невялікі  час стаў чэмпіёнам  Еўропы ў практыкаванні «штуршок».

Кацярына  ВЕРНІКОЎСКАЯ.

Прочитано 564 раз

© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008-2020
Увидели ошибку на сайте?
Пожалуйста, выделите текст с ошибкой
и нажмите ctrl + enter

Яндекс.Метрика Разработка и поддержка сайта:
Группа компаний «ЦВР «ОКТЯБРЬСКИЙ»