Aдрес: 222811, Минская область,
г. Марьина Горка, ул. Ленинская, 47

РЕЖИМ РАБОТЫ
понедельник – пятница

С 8:30 до 17:30
обед с 13:00 до 14:00
(прием граждан и юридических лиц согласно утвержденному графику)

Телефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«Горячая линия»: +375 (1713) 2-04-24
(в будние дни с 8:30 до 17:30, обед с 13:00 до 14:00)

Единый справочно-информационный номер службы «одно окно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by
(для деловой переписки)

Социальные сети: Инстаграм

18.08.2020

За першыя два тыдні ФОК «Аквамарын» наведала больш за 3300 чалавек

З задавальненнем і карысцю. Менавіта так праводзяць час наведвальнікі спартыўнага комплексу «Аквамарын», які нядаўна адкрыўся ў Мар’інай Горцы. Тыя, хто ўжо пабываў там, актыўна запрашаюць сваіх сяброў і знаёмых. «Рэкамендую», — коратка сказала мая сяброўка, якая наведала басейн літаральна на наступны дзень пасля яго афіцыйнага адкрыцця. Я ж, прызнаюся, ужо была напярэдадні ў спорткомплексе і мела ўяўленне пра тое, што ў нашым горадзе нарэшце з’явіліся новыя магчымасці для тых, хто хоча весці актыўны лад жыцця. Але быць на экскурсіі і быць наведвальнікам — розныя адчуванні. Таму патрэбна другая спроба…

На ўваходзе мяне сустракаюць з добразычлівай усмешкай. Ад работнікаў даведваюся, чым жа можна тут заняцца. Сауна? Хамам? Трэнажоры? Басейн? Без праблем. Сардэчна запрашаем!

— Мы адкрыты для ўсіх жадаючых з 8 гадзін раніцы да 22 гадзін вечара, — расказваедырэктар Пухавіцкай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву Алена Чаратаева.— Басейн адкрыты з 10 да 22 гадзін. Мы аказваем яго паслугі і дарослым, і дзецям (для іх пабудаваны асобны басейн, дзе пад-трымліваецца тэмпература вады 31 градус). У “вялікай вадзе” будуць прафесійна займацца выхаванцы спартыўнай школы пад кіраўніцтвам трэнераў, якія прыйдуць да нас у бліжэйшы час. А для ўсіх аматараў ёсць магчымасць не толькі плаваць сабе ў задавальненне, але і займацца аквааэробікай разам з трэнерам Інай Фёдаравай. Для гэтага выдзелены і дзённы, і вячэрні час. Думаем арганізаваць заняткі і для людзей сталага ўзросту.

Трэнажорная зала. Я нібыта трапляю ў дзень заўтрашні: суперсучаснае абсталяванне ў зале. Мара многіх «качкоў» і аматараў бегаць ці хадзіць у цёплым утульным памяшканні, а не на стадыёне, да прыкладу. Усталяваў прыдатныя параметры — і наперад… Ёсць тут і персанальныя трэнеры Міхаіл Германовіч і Іна Фёдарава. Яны дапамогуць з выбарам трэнажораў і нагрузкі.

Па дарозе ў басейн завітала ў пакой з масажнымі крэсламі. Масаж, рэлакс пад любімую музыку…

За першыя два тыдні комплекс наведала больш за 3300 чалавек. Бывалі дні, калі лік наведвальнікаў перавышаў 400 чалавек. Гэта зразумела, бо адкрыццё басейна — даўняя мара пухавіччан.

— Мы рады бачыць кожнага, — гаворыць Алена Чаратаева. — Стараемся ўлічваць інтарэсы нашых грамадзян. Але і да іх у нас ёсць просьба: выконвайце правілы паводзін у комплексе. Абавязковыя гігіенічныя патрабаванні не выпадкова прыдуманы: гэта ваша бяспека, ваша здароўе. На жаль, мы ўжо сутыкнуліся і з ігнараваннем патрабаванняў, і з грубіянствам наведвальнікаў. А хацелася б, каб нішто не перашкаджала адным — адпачываць, а другім — працаваць. Тады ўсе атрымаюць толькі задавальненне. Запрашаем у «Аквамарын»!

Алена ІВАНОВА.

Прочитано 621 раз

© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008-2020
Увидели ошибку на сайте?
Пожалуйста, выделите текст с ошибкой
и нажмите ctrl + enter

Яндекс.Метрика Разработка и поддержка сайта:
Группа компаний «ЦВР «ОКТЯБРЬСКИЙ»