Aдрес: 222811, Минская область,
г. Марьина Горка, ул. Ленинская, 47

РЕЖИМ РАБОТЫ
понедельник – пятница

С 8:30 до 17:30
обед с 13:00 до 14:00
(прием граждан и юридических лиц согласно утвержденному графику)

Телефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«Горячая линия»: +375 (1713) 2-04-24
(в будние дни с 8:30 до 17:30, обед с 13:00 до 14:00)

Единый справочно-информационный номер службы «одно окно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by
(для деловой переписки)

Социальные сети: Инстаграм

04.08.2020

Галоўны ўрач Мар’інагорскай ЦРБ атрымала падзяку Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка і галоўны ўрач Мар’інагорскай ЦРБ Людміла Жарынава.

— Навошта вам столькі супрацьэпідэмічных касцюмаў, рэспіратараў, антысептыкаў?.. — такія пытанні ў пачатку распаўсюджвання каранавіруса не раз задавалі галоўнаму ўрачу Мар’інагорскай ЦРБ Людміле Жарынавай нават яе калегі.  Але Людміла Уладзіміраўна кіравалася сваёй інтуіцыяй і прафесійнай перакананасцю: падчас любой эпідэміі перш за ўсё павінен быць  абаронены  медработнік, таму што ад яго залежыць жыццё пацыента.

Час расставіў усё па сваіх месцах: намаганні аказаліся своечасовымі.  І медработнікі інфекцыйнага шпіталя, які разгарнулі ў Мар’інай Горцы, не адчувалі патрэбы ў ахоўных сродках і нават дзяліліся са сваімі калегамі.

…Колькі бяссонных начэй правяла, колькі пытанняў без адказаў задала яна сама сабе, колькі разоў пабывала ў “чырвонай зоне”, колькі гісторый хваробы перагарнула за месяцы змагання з новым вірусам, ведае толькі сама Людміла Уладзіміраўна.

Людміла Жарынава (справа) і загадчыца рэнтгеналагічнага аддзялення Святлана Сітнік.

Напэўна, пра ўсё гэта яна думала, калі атрымлівала  падзяку Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь падчас узнагароджання медыцынскіх работнікаў за працу ва ўмовах пандэміі каранавіруса.  Але найперш галоўны ўрач думала пра сваіх калег, якія не падвялі.  Яна ўпэўнена, што яе ўзнагарода, — гэта ўзнагарода за калектыўную працу ўсіх урачоў, медсясцёр і малодшага медыцынскага персаналу раённай бальніцы.

Алена  ІВАНОВА.

Прочитано 778 раз

© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008-2020
Увидели ошибку на сайте?
Пожалуйста, выделите текст с ошибкой
и нажмите ctrl + enter

Яндекс.Метрика Разработка и поддержка сайта:
Группа компаний «ЦВР «ОКТЯБРЬСКИЙ»