Aдрес: 222811, Минская область,
г. Марьина Горка, ул. Ленинская, 47

РЕЖИМ РАБОТЫ
понедельник – пятница

С 8:30 до 17:30
обед с 13:00 до 14:00
(прием граждан и юридических лиц согласно утвержденному графику)

Телефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«Горячая линия»: +375 (1713) 2-04-24
(в будние дни с 8:30 до 17:30, обед с 13:00 до 14:00)

Единый справочно-информационный номер службы «одно окно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by
(для деловой переписки)

Социальные сети: Инстаграм

×

Внимание

There was a problem rendering your image gallery. Please make sure that the folder you are using in the Simple Image Gallery Pro plugin tags exists and contains valid image files. The plugin could not locate the folder: media/k2/galleries/19519

23.07.2020

Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь і намеснік старшыні Савета Рэспублікі ацанілі старт уборачнай кампаніі ў СУП «Дукора-Агра»

Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Іван Крупко дырэктар СУП «Дукора-Агра» Аляксандр Славікоўскі.

У нашым раёне на гэтым тыдні пачынаецца масавая ўборка збожжавых культур. Першыя гектары яравога ячменю ўжо ўбралі і ў СУП “Дукора-Агра”. Ацанілі  старт уборачнай  кампаніі  ў сельгаспрадпрыемстве  міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Іван Крупко і   намеснік  старшыні  Савета  Рэспублікі  Анатоль  Ісачанка.

Жніво-2020 дукорскія хлебаробы пачалі з яравога ячменю, які паспеў каля вёскі Падбярэжжа.

— Вясной, а дакладней  17 сакавіка, з гэтага  поля  мы  пачалі сяўбу. Невыпадкова яго  першым і ўбіраем. Ячмень радуе  ўраджайнасцю: дае 40 цэнтнераў з гектара,  —  расказвае  дырэктар  Аляксандр  Славікоўскі. — На полі працуе тры камбайны. Яшчэ тры экіпажы заканчваюць убіраць азімы рапс. Гэтая культура дала ўраджайнасць 32 цэнтнеры з гектара, што практычна ў два разы больш, чым летась.

У ліку першых на ўборку ўраджаю на “Лексіёне”  выехаў старшы камбайнер Павел Абакунчык, перадавік гаспадаркі мінулага года. Сёлета ён працуе з памочнікам Андрэем Максімчыкам.

23 07 20 1

Дырэктар Аляксандр Славікоўскі, старшыня Пухавіцкага райвыканкама Віктар Каляда, намеснік старшыні Савета Рэспублікі Анатоль Ісачанка.

Намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь  Анатоль Ісачанка пацікавіўся ў механізатараў, як ішла падрыхтоўка тэхнікі да ўборачнай, а стан камбайна  ацаніў  з кабіны: Анатоль Міхайлавіч праехаў па полі разам з камбайнерам.

Заўтра ў гаспадарцы плануюць правесці “Зажынкі” і ўсе сілы накіраваць на ўборку ўраджаю. Пасяўныя плошчы зерневых і зернебабовых культур у СУП “Дукора-Агра” складаюць 2320 гектараў. Нагрузка на камбайн  — 387 гектараў. У гэтым годзе ўбіраць хлеб дукорскім працаўнікам дапамагаюць шэфы —  работнікі арганізацыі  ААТ “Машхарчпрад”

Дукорскім   хлебаробам  міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Іван Крупко і намеснік старшыні Савета Рэспублікі Анатоль Ісачанка пажадалі высокіх намалотаў і добрага ўраджаю.  Старшыня Пухавіцкага райвыканкама  Віктар  Каляда расказаў, як будзе праходзіць жніво ў гаспадарках раёна.

Кацярына   ВЕРНІКОЎСКАЯ.

{gallery}19519{/gallery}
Прочитано 825 раз

© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008-2020
Увидели ошибку на сайте?
Пожалуйста, выделите текст с ошибкой
и нажмите ctrl + enter

Яндекс.Метрика Разработка и поддержка сайта:
Группа компаний «ЦВР «ОКТЯБРЬСКИЙ»