Aдрес: 222811, Минская область,
г. Марьина Горка, ул. Ленинская, 47

РЕЖИМ РАБОТЫ
понедельник – пятница

С 8:30 до 17:30
обед с 13:00 до 14:00
(прием граждан и юридических лиц согласно утвержденному графику)

Телефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«Горячая линия»: +375 (1713) 2-04-24
(в будние дни с 8:30 до 17:30, обед с 13:00 до 14:00)

Единый справочно-информационный номер службы «одно окно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by
(для деловой переписки)

Социальные сети: Инстаграм

30.01.2020

Пухавіччына сустракае 55-ы «Зорны паход»

У 55-ы раз праходзіць традыцыйны «Зорны паход», удзел у якім прымаюць удзел каля 300 студэнтаў і выкладчыкаў БДПУ ім. М. Танка, Еўразійскага нацыянальнага ўніверсітэта ім. Льва Гумілёва (Казахстан), Маскоўскага, Навасібірскага, Ташкенцкага ім. Нізамі дзяржаўных педагагічных універсітэтаў і Расійскага дзяржаўнага прафесійна-педагагічнага ўніверсітэта.

Юбілейны паход прысвечаны 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Студэнты и выкладчыкі сустракаюцца з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, удзельнічаюць у мітынгах, наведваюць брацкія магілы воінаў і мірных жыхароў, загінуўшых у гады вайны а таксама далучаюцца  да рэспубліканскай акцыі «У славу агульнай Перамогі!» і прымаюць удзел у заборы зямлі з брацкіх магіл воінаў і мірных жыхароў, якая будзе перададзена ў капсулах для размяшчэння ў крыпце храма-помніка ў гонар Усіх Святых.

У першы дзень паходу па Пухавіччыне будучыя гісторыкі і псіхолагі прынялі ўдзел у мітынгу на Алеі славы, пабывалі ў вайсковай часці 89417, наведалі музей, усклалі кветкі да помніка воінам-інтэрнацыяналістам на яе тэрыторыі, а таксама падарылі выдатную сустрэчу навучэнцам СШ  №3 г. Мар’іна Горка, дзе адбылася сумесная канцэртная праграма школьнікаў і студэнтаў. Пасля яе завяршэння студэнты правялі з вучнямі старэйшых класаў майстар-клас па развіцці сцэнічнага майстэрства і крэатыўнасці, а таксама круглы стол «Перамога адна на ўсіх».

Праграма другога дня была таксама насычанай і цікавай. Падзеяй дня для студэнтаў стала наведванне брацкай магілы на могілках у Пухавічах. Дырэктар раённага краязнаўчага музея Аляксандр Прановіч расказаў гасцям Пухавіччыны, што гісторыя раёна вельмі багата на падзеі, звязаныя з гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны. У нашым раёне сотні брацкіх магіл, дзе пахаваны чырвонагвардейцы і мірныя жыхары, ахвяры фашысцкай акупацыі. Пухавіччане захоўваюць памяць пра герояў.

Студэнтам-гісторыкам было цікава даведацца аб тым, што імёны некаторых салдат сталі вядомы праз шмат год пасля Вялікай Перамогі. Галоўны рэдактар раённай газеты Вольга Савасцюк расказала гісторыю аб тым, як у першыя дні вайны каля хаты, дзе жыла яе бабуля, былі забіты падчас адступлення два чырвонаармейцы. Гаспадары пахавалі іх на мяжы за агародам. І заўсёды даглядалі месца захавання салдат. Толькі ў 1970-ыя гады адбылося перазахоўванне астанкаў. Тады былі зойдзены медальёны і ўстаноўлены прозвішчы украінца Фёдара Дземчанкі і казаха Бекбая Сагінбаева.

Студэнту Адзілю Егінбаю, земляку героя вайны, былі перададзены фотаздымкі, дакументы аб захаванні ў брацкай магіле і кніга “Памяць” (гісторыя Пухавіччыны). Уражаны расказам пра  Бекбая Сагінбаева, Адзіль і ягоныя сябры выказалі жаданне знайсці родных салдата, што пахаваны на беларускай зямлі, дзе жыве памяць аб ім.

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://pukhovichi.gov.by/ru/novosti-regiona/item/18196-pukhavichchyna-sustrakae-55-y-zorny-pakhod.html#sigProId098723767a
Прочитано 891 раз

© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008-2020
Увидели ошибку на сайте?
Пожалуйста, выделите текст с ошибкой
и нажмите ctrl + enter

Яндекс.Метрика Разработка и поддержка сайта:
Группа компаний «ЦВР «ОКТЯБРЬСКИЙ»