Aдрес: 222811, Минская область,
г. Марьина Горка, ул. Ленинская, 47

РЕЖИМ РАБОТЫ
понедельник – пятница

С 8:30 до 17:30
обед с 13:00 до 14:00
(прием граждан и юридических лиц согласно утвержденному графику)

Телефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«Горячая линия»: +375 (1713) 2-04-24
(в будние дни с 8:30 до 17:30, обед с 13:00 до 14:00)

Единый справочно-информационный номер службы «одно окно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by
(для деловой переписки)

Социальные сети: Инстаграм

23.01.2020

Моладзь прапануе: у Мар’інай Горцы прайшоў Пленум Мінскай абласной арганізацыі БРСМ

Першы сакратар Мінскай абласной арганізацыі БРСМ Кірыл Шык і намеснік старшыні райвыканкама Наталля Чарнышова.

Ушанаваць у Марінай Горцы імя кампазітара Ігара Лучанка — з такой ініцыятывай выступіла моладзь на VIII Пленуме Мінскай абласной арганізацыі БРСМ. Ен  прайшоў на гэтым тыдні ў Марінай Горцы.

Месцам правядзення Пленума стала антыкафэ FULL HOUSE у раённым цэнтры культуры. У новым фармаце і неафіцыйнай абстаноўцы мерапрыемства прайшло ўпершыню. Такое новаўвядзенне  ўсім прыйшлося даспадобы.

З дакладам выступіў першы сакратар Мінскай абласной арганізацыі БРСМ Кірыл Шык. Ён падвёў вынікі дзейнасці раённых арганізацый БРСМ за мінулы год. Адным з асноўных накірункаў дзейнасці саюза моладзі зяўляюцца студэнцкія атрады. Яны даюць магчымасць маладым людзям не толькі зарабіць свае першыя грошы, але і паспрабаваць сябе ў розных прафесіях. Моладзь актыўна праявіла сябе летам у працы: у вобласці было арганізавана 168 студатрадаў. Было працаўладкавана больш за 1760 чалавек.

Увагу на Пленуме звярнулі на валанцёрскі рух, патрыятычнае выхаванне моладзі, праектную дзейнасць і праект “100 ідэй для Беларусі. Актывістам БРСМ уручылі граматы.

Ад імя кіраўніцтва Пухавіцкага раёна гасцей вітала намеснік старшыні райвыканкама Наталля Чарнышова. Яна расказала моладзі пра брэнды раёна і пра людзей, якімі ганарыцца Пухавіччына. Адным з такіх з’яўляецца кампазітар Ігар Лучанок. Кіраўніцтва раёна падтрымала ініцыятыву моладзі.  У бліжэйшы час імя Ігара Лучанка будзе ўшанавана ў нашым горадзе. Гэта стане сімвалічнай падзеяй у год малой радзімы.

Кацярына ДАБРЫЦКАЯ.

Прочитано 975 раз

© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008-2020
Увидели ошибку на сайте?
Пожалуйста, выделите текст с ошибкой
и нажмите ctrl + enter

Яндекс.Метрика Разработка и поддержка сайта:
Группа компаний «ЦВР «ОКТЯБРЬСКИЙ»