Aдрес: 222811, Минская область,
г. Марьина Горка, ул. Ленинская, 47

РЕЖИМ РАБОТЫ
понедельник – пятница

С 8:30 до 17:30
обед с 13:00 до 14:00
(прием граждан и юридических лиц согласно утвержденному графику)

Телефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«Горячая линия»: +375 (1713) 2-04-24
(в будние дни с 8:30 до 17:30, обед с 13:00 до 14:00)

Единый справочно-информационный номер службы «одно окно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by
(для деловой переписки)

Социальные сети: Инстаграм

17.01.2020

Губернатар Мінскай вобласці Аляксандр Турчын уручыў сям’і Бажанавых новы аўтамабіль

Няхай і прайшлі ўжо ўсе навагоднія святы, а нагода зноў сабрацца ўсёй сямёй і прыняць падарунак, пра які марылі, у сям’і Алены і Андрэя Бажанавых нечакана зявілася.

Хаця нельга сказаць, што нечакана, бо яшчэ пад Новы год гэтай шматдзетнай прыёмнай сям’і старшыня Мінаблвыканкама, старшыня рэспубліканскага савета па развіцці прадпрымальніцтва Аляксандр Турчын і намеснік старшыні савета Павел Тапузідзіс паабяцалі паклапаціцца аб набыцці новага аўтамабіля.

Гутарка адбылася падчас наведвання дзіцячага дома сямейнага тыпу ў рамках рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці”. Тады вялікай сям’і былі ўручаны тэлевізар, ноўтбук, цацкі, салодкія падарункі, трымер. Алена і Андрэй Бажанавы, якія выхоўваюць пяцёра сваіх і пяцёра прыёмных дзетак, гасцінна сустрэлі гасцей і расказалі пра тое, як жыве сям’я, пра што мараць дзеці. Высветлілася, што патрэбен новы аўтамабіль.

Рэалізацыю абяцання госці не адкладвалі на потым. І сёння сям’я Бажанавых зноў прымала Аляксандра Турчына і Паўла Тапузідзіса. Яны ўручылі ключы ад новай машыны: камфартабельны аўтамабіль «Лада» набыла кампанія Паўла Тапузідзіса.

Збылася і мара 13-гадовага Арцёма. Хлопчык хацеў навучацца ў школе алімпійскага рэзерву, і з 13 студзеня ён знаходзіцца на зборах у гэтай установе адукацыі.

У Мінскай вобласці 48 дамоў сямейнага тыпу, — адзначыў Аляксандр Турчын у інтэрв’ю журналістам. — Гэта першая сям’я, якой падарылі аўтамабіль. Спадзяёмся, што гэтая акцыя стане традыцыйнай, і да яе падключацца і другія прадстаўнікі прыватнага бізнесу.

Рабіць падарункі прыемна, — сказаў Павел Тапузідзіс. Асабліва калі іх робіш сям’і, дзе выхоўваюцца прыёмныя дзеці.

Алена ШАНТЫКА.

Прочитано 778 раз

© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008-2020
Увидели ошибку на сайте?
Пожалуйста, выделите текст с ошибкой
и нажмите ctrl + enter

Яндекс.Метрика Разработка и поддержка сайта:
Группа компаний «ЦВР «ОКТЯБРЬСКИЙ»