Aдрес: 222811, Минская область,
г. Марьина Горка, ул. Ленинская, 47

РЕЖИМ РАБОТЫ
понедельник – пятница

С 8:30 до 17:30
обед с 13:00 до 14:00
(прием граждан и юридических лиц согласно утвержденному графику)

Телефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«Горячая линия»: +375 (1713) 2-04-24
(в будние дни с 8:30 до 17:30, обед с 13:00 до 14:00)

Единый справочно-информационный номер службы «одно окно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by
(для деловой переписки)

Социальные сети: Инстаграм

27.12.2019

На Пухавіччыне прайшлі чыгрынаўскія чытанні

З 1996 года ў нашым раёне ў снежні ладзяцца чыгрынаўскія чытанні. На гэты раз яны прайшлі ўмастацкай галерэі раённага краязнаўчага музея і былі прысвечаны 85-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка Івана Чыгрынава.

З творчасцю Івана Гаўрылавіча супрацоўнікі музея знаёмяць вучняў школ і навучэнцаў Мар’інагорскага аграрна-тэхнічнага каледжа. Заўсёды прыходзяць на чыгрынаўскія чытанні і члены ветэранскай арганізацыі Мар’інай Горкі. На жаль, у гэтым годзе не змагла прыехаць жонка пісьменніка, Людміла Прохараўна, але яна перадала падзяку і прывітанне ўсім прысутным праз дачку Алену.

— Апошнія гады жыцця Івана Чыгрынава былі звязаны з Пухавіцкім краем. Тут ён збіраўся набыць сабе лецішча, — расказаў дырэктар раённага краязнаўчага музея Аляксандр Прановіч. — Мне пашанцавала сустрэцца з Іванам Гаўрылавічам, пабываць у яго рабочым кабінеце. Ён вельмі добра адчуваў і любіў родную мову.

Падчас сустрэчы малодшая дачка пісьменніка Алена падзялілася ўспамінамі пра бацьку. Яна расказала, што пісьменнік часта паўтараў: “Вайна — галоўная падзея майго жыцця”. Іван Чыгрынаў сустрэў яе ў 7 гадоў і часта ўспамінаў і расказваў яе эпізоды. Пасля вайны яны выхоўваліся без бацькі. У школу зімой хадзілі па чарзе, бо не хапала абутку. Іван добра вучыўся ва ўніверсітэце, стыпендыю адпраўляў маці, якая гадавала малодшых дзяцей.

— Я памятаю бацьку ўвесь час задуменным. Ён шмат працаваў з дакументамі, сустракаўся з ветэранамі, — расказвала Алена Іванаўна. — Кожную раніцу садзіўся пісаць, а на работу ішоў пасля абеда. Праз свае раманы ён паказаў, як выжываў чалавек у гады акупацыі.

Бацька вельмі любіў збіраць ягады, грыбы. Самымі любімымі былі рыжыкі. Ён гатаваў іх вельмі смачна. Аднойчы, калі частаваў былых партызан, ім так спадабалася, што яны казалі: “Іван Гаўрылавіч, мы пад’елі тваіх рыжыкаў і атрымалі такую асалоду, быццам атрымалі пяць медалёў”.

Яўген Сушко, які працаваў загадчыкам аддзела культуры райвыканкама, калі Іван Чыгрынаў вылучаўся кандыдатам у дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР ад нашага раёна, расказваў:

— Мне пашчасціла сустракацца з Іванам Гаўрылавічам. Ён быў вельмі ўважлівы да людзей. Аднойчы, калі мы былі ў мяне на лецішчы, ён убачыў васількі, якія пасадзіла мая жонка, і не змог схаваць свайго захаплення: “Вось гэта кветкі! Яны — душа Беларусі”.

У свой час Іван Чыгрынаў падпісаў Яўгену Аляксандравічу сваю кнігу, якую той зараз беражліва захоўвае.

Праблемы, якія закранаў пісьменнік у сваіх творах, актуальныя і сёння. Пра гэта сведчыла падчас сустрэчы цікавасць, якую праяўлялі не толькі людзі сталага пакалення, але і моладзь.

Анастасія ПЛЯТНЁВА.

Прочитано 876 раз

© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008-2020
Увидели ошибку на сайте?
Пожалуйста, выделите текст с ошибкой
и нажмите ctrl + enter

Яндекс.Метрика Разработка и поддержка сайта:
Группа компаний «ЦВР «ОКТЯБРЬСКИЙ»