Aдрес: 222811, Минская область,
г. Марьина Горка, ул. Ленинская, 47

РЕЖИМ РАБОТЫ
понедельник – пятница

С 8:30 до 17:30
обед с 13:00 до 14:00
(прием граждан и юридических лиц согласно утвержденному графику)

Телефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«Горячая линия»: +375 (1713) 2-04-24
(в будние дни с 8:30 до 17:30, обед с 13:00 до 14:00)

Единый справочно-информационный номер службы «одно окно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by
(для деловой переписки)

Социальные сети: Инстаграм

25.10.2019

Пухавіцкі раён на XVI фестывалі народнай творчасці “Напеў зямлі маёй” прадставіць узорны хор “Мара”

Пухавіцкі раён на XVI фестывалі народнай творчасці Мінскай вобласці “Напеў зямлі маёй” прадставіць узорны хор “Мара” Мар’інагорскай дзіцячай школы мастацтваў.

Калектыў быў створаны ў 1988 годзе, у 2003 годзе яму было прысвоена званне “ўзорны”. Першым кіраўніком хору была Людміла Ажгірэй, канцэртмайстрам — Наталля Дзмітрук. З 2013 года ім кіруе загадчыца харавога аддзялення Іна Собаль.

Сёння ўдзельнікамі хору з’яўляюцца 52 выхаванцы Мар’інагорскай дзіцячай школы мастацтваў ва ўзросце ад 9 да 14 гадоў. Кіраўнікі калектыву імкнуцца прывіць ім любоў да творчасці, добры музычны густ.

“Мару” вылучае акадэмічная манера выканання. У рэпертуар уваходзіць руская і замежная класіка, духоўная музыка, апрацоўкі народных песень, музыка сучасных аўтараў. І якія б творы ні выконваў хор, дзіцячыя галасы “Мары” зачароўваюць слухачоў.

Хор вядзе актыўную канцэртную дзейнасць, прымае ўдзел у разнастайных конкурсах і фестывалях не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі. У 2007, 2010 і 2016 гадах ён станавіўся лаўрэатам III ступені абласнога конкурсу харавых калектываў, які праходзіць у горадзе Маладзечна. У скарбонцы ўзнагарод ёсць і дыпломы адкрытага рэгіянальнага фестывалю песні і музыкі «Майскі вальс» на прыз кампазітара Ігара Міхайлавіча Лучанка, які на працягу шэрагу гадоў праходзіў у Мар’інай Горцы: у 2012, 2014 і 2016 гадах калектыў атрымаў дыпломы лаўрэата I ступені, у 2013 годзе — дыплом лаўрэата II ступені. У 2016 і 2018 гадах хор станавіўся лаўрэатам міжнароднага фестывалю “Дзеці міру”, які праходзіць у Польшчы. У гэтым годзе атрымаў Супер-гран-пры на I Рэспубліканскім конкурсе “Дарога да мары”.

У фестывалі народнай творчасці Мінскай вобласці “Напеў зямлі маёй” узорны хор “Мара” прымае ўдзел другі раз. Упершыню гэта адбылося ў 2006 годзе. Дэбют быў паспяховым: калектыў стаў лаўрэатам II ступені. І ў гэтым годзе на фестывальнай сцэне ён будзе змагацца за права быць у ліку лепшых творчых калектываў сталічнай вобласці.

Прочитано 1034 раз

© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008-2020
Увидели ошибку на сайте?
Пожалуйста, выделите текст с ошибкой
и нажмите ctrl + enter

Яндекс.Метрика Разработка и поддержка сайта:
Группа компаний «ЦВР «ОКТЯБРЬСКИЙ»