Aдрес: 222811, Минская область,
г. Марьина Горка, ул. Ленинская, 47

РЕЖИМ РАБОТЫ
понедельник – пятница

С 8:30 до 17:30
обед с 13:00 до 14:00
(прием граждан и юридических лиц согласно утвержденному графику)

Телефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«Горячая линия»: +375 (1713) 2-04-24
(в будние дни с 8:30 до 17:30, обед с 13:00 до 14:00)

Единый справочно-информационный номер службы «одно окно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by
(для деловой переписки)

Социальные сети: Инстаграм

30.08.2019

«Дарога да святыняў» прайшла праз Мар’іну Горку

Святкаванне Дня беларускага пісьменства традыцыйна пачынаецца з навукова-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў”. У гэтым годзе ад сцен Свята-Духава кафедральнага сабора ў Мінску яна стартавала ў дваццаць шосты раз. Сімвалічна, што пачалося гэтае маштабнае мерапрыемства 28 жніўня, у дзень, калі праваслаўная царква адзначае адно з вялікіх святаў  —   Дзень Успення Багародзіцы.

 

У пяцідзённае  паломніцтва, якое завяршыцца 1 верасня ў сталіцы Дня беларускага пісьменства горадзе Слоніме, адправіліся прадстаўнікі праваслаўнага духавенства, пісьменнікі, музыканты, артысты і навукоўцы. Удзельнікі экспедыцыі пранясуць па населеных пунктах краіны жыватворны агонь ад Гроба Гасподняга і Загор’е-Сталавіцкі абраз Пакрова Прасвятой Багародзіцы.

Першай кропкай на маршруце экспедыцыі стала Мар’іна Горка. Гасцей каля сярэдняй школы №2 сустракала намеснік старшыні райвыканкама Наталля Чарнышова, якая звярнулася да іх з прывітальным словам. Пухавіцкі каравай ім уручылі артысты народнага  фальклорнага  ансамбля “Зарачанка” Блонскага сельскага Дома культуры.

Затым удзельнікі экспедыцыі пабывалі ў працоўных калектывах горада.  Яны сустрэліся з педагогамі, ветэранамі, вайскоўцамі,  наведалі Мар’інагорскую  цэнтральную  бальніцу,  раённыя аддзелы ўнутраных спраў і па надзвычайных сітуацыях, іншыя арганізацыі раёна.

Цэнтральнай падзеяй у шэрагу мерапрыемстваў, што праходзілі ў Мар’інай Горцы, стала агульная малітва і хрэсны ход, што адправіўся ад раённага цэнтра культуры да кафедральнага сабора  святога благавернага князя Аляксандра Неўскага.

Каля храма адбыўся малебен. Удзельнікі экспедыцыі перадалі жыватворны агонь ад Гроба Гасподняга на свечкі для прыхажан. Загор’е-Сталавіцкі абраз Пакрова Прасвятой Багародзіцы, гісторыю яўлення якога расказала адна з заснавальніц экспедыцыі Ніна Загорская, усталявалі ў храме, каб у кожнага ўдзельніка мерапрыемства была магчымасць яму пакланіцца.

Традыцыйнай акцыяй падчас экспедыцыі з’яўляецца пасадка Сада малітвы. У Мар’інай Горцы ён быў закладзены ўздоўж алеі, што вядзе да кафедральнага сабора. Тут удзельнікамі экспедыцыі і мясцовымі прыхаджанамі былі высаджаны маладыя рабіны і спірэі — усяго дваццаць шэсць раслін па колькасці праведзеных паломніцтваў. Саджанцы апусцілі ў зямлю з мясцін, дзе праходзіла святкаванне Дня беларускага пісьменства.

Завяршыў дзень творчы вечар, які адбыўся каля храма. Перад удзельнікамі мерапрыемства  выступілі ансамбль “Вір” з Барысава, паэт Генадзь Пашкоў, пісьменнік Анатоль Бутэвіч, навуковец Ігар Шаладонаў, народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч і іншыя ўдзельнікі акцыі. Яны гаварылі пра тое, што экспедыцыя нясе духоўнасць і праз слова, і праз музыку, і праз іншыя сродкі мастацтва. Падтрымліваючы падобныя акцыі, мы духоўна абагачаем сябе і нашу краіну.

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://pukhovichi.gov.by/ru/novosti-regiona/item/17127-daroga-da-svyatynya-prajshla-praz-mar-inu-gorku.html#sigProIdba12010800
Прочитано 972 раз

© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008-2020
Увидели ошибку на сайте?
Пожалуйста, выделите текст с ошибкой
и нажмите ctrl + enter

Яндекс.Метрика Разработка и поддержка сайта:
Группа компаний «ЦВР «ОКТЯБРЬСКИЙ»