Aдрес: 222811, Минская область,
г. Марьина Горка, ул. Ленинская, 47

РЕЖИМ РАБОТЫ
понедельник – пятница

С 8:30 до 17:30
обед с 13:00 до 14:00
(прием граждан и юридических лиц согласно утвержденному графику)

Телефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«Горячая линия»: +375 (1713) 2-04-24
(в будние дни с 8:30 до 17:30, обед с 13:00 до 14:00)

Единый справочно-информационный номер службы «одно окно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by
(для деловой переписки)

Социальные сети: Инстаграм

26.07.2019

У мастацкай галерэі раённага краязнаўчага музея працуе выстава Леаніда Гурбо

Мастацкая галерэя раённага краязнаўчага музея запрашае на выставу Леаніда Гурбо.

Экспазіцыя прымеркавана да 80-годдзя мастака. Нягледзячы на ўзрост, Леанід Міхайлавіч працягвае актыўна працаваць. Большасць карцін, якія аўтар прадставіў у Мар’інай Горцы, — новыя. Яны ўражваюць дэталямі і арганізаванай унутранай прасторай. На гэта накладвае адбітак спецыяльнасць мастака — архітэктар.

— Мне вельмі падабаецца працаваць над дэталямі. На карцінах вы з лёгкасцю пазнаеце знаёмыя сюжэты з Бібліі і са старажытнагрэчаскай міфалогіі. У такіх работах я надаю вялікае значэнне не толькі галоўным героям, але і элементам архітэктуры, — расказвае Леанід Гурбо. — Раней я вельмі шмат вандраваў. Асабліва мяне ўразілі падарожжы па Італіі, Бельгіі, Нідэрландам. Успаміны пра людзей і архітэктуру гэтых краін натхняюць мяне на творчасць і зараз.

Леанід Гурбо неаднаразова чуў ад аматараў сваёй творчасці, што яго карціны валодаюць пэўнай магіяй. Упэўніліся ў гэтым і першыя наведвальнікі выставы — члены раённага савета ветэранаў і скульптар Аляксандр Фінскі. Яны з цікавасцю разглядалі работы мастака і скарысталі магчымасць задаць Леаніду Міхайлавічу свае пытанні.

Выстава мастака будзе працаваць да пачатку жніўня.

Прочитано 816 раз

© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008-2020
Увидели ошибку на сайте?
Пожалуйста, выделите текст с ошибкой
и нажмите ctrl + enter

Яндекс.Метрика Разработка и поддержка сайта:
Группа компаний «ЦВР «ОКТЯБРЬСКИЙ»