Aдрес: 222811, Минская область,
г. Марьина Горка, ул. Ленинская, 47

РЕЖИМ РАБОТЫ
понедельник – пятница

С 8:30 до 17:30
обед с 13:00 до 14:00
(прием граждан и юридических лиц согласно утвержденному графику)

Телефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«Горячая линия»: +375 (1713) 2-04-24
(в будние дни с 8:30 до 17:30, обед с 13:00 до 14:00)

Единый справочно-информационный номер службы «одно окно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by
(для деловой переписки)

Социальные сети: Инстаграм

22.07.2019

Адбыўся абласны велапрабег

У выхадныя дні прадстаўнікі раённага выканаўчага камітэта і кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый нашага раёна ў складзе веласіпеднай каманды прадставілі Пухавіччыну на абласным велапрабегу, які прайшоў у Мядзельскім раёне і быў прысвечаны Году малой радзімы і 75-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Старт велатуру быў дадзены ў дзіцячым аздараўленчым цэнтры «Зубраня». Добрага шляху і станоўчых эмоцый пажадала аматарам веласпорту і прыхільнікам здаровага ладу жыцця старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая, якая і сама была ўдзельніцай велатура.

У заездзе прынялі ўдзел больш за 30 каманд агульным складам каля 600 чалавек.

У складзе нашай каманды былі намеснік старшыні райвыканкама Наталля Чарнышова, старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Прановіч, работнікі райвыканкама Сяргей Мяжонны, Наталля Бародзька, Ірына Касцючэнка, Дзяніс Рыжакоў, начальнік дэпартамента аховы Сяргей Казак, дырэктар МПМК-14 Аляксандр Каховіч, старшыня Праўдзінскага сельвыканкама Уладзімір Губарэвіч, трэнер ФАЦ «Вікторыя» Павел Сянько, а таксама Уладзімір Мацулевіч, арганізатар і ўдзельнік дзясяткаў велапрабегаў ў раёне і за яго межамі. Ён, дарэчы, увесь маршрут прайшоў на рарытэтным веласіпедзе.

— Члены нашай каманды былі добра гатовы да велапрабегу: індывідуальна трэніраваліся, прымалі ўдзел у раённых веластартах. Таму маршрут не здаўся нам цяжкім, — кажа Дзяніс Рыжакоў, галоўны спецыяліст упраўлення адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.— Мы атрымалі масу станоўчых эмоцый і ад самога прабегу, і ад зносін з цікавымі людзьмі.

Стройнай калонай веласіпедысты-аматары праехалі 31 кіламетр. Падчас шляху, які заняў усяго дзве гадзіны (добрая падрыхтоўка — годныя хуткасці!), удзельнікі велапрабегу зрабіліі два прыпынкі: у пасёлку Нарач і ў вёсцы Мінчакі каля помніка воінам, якія загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Тут адбылася цырымонія ўскладання кветак да мемарыяла.

Фінішыравалі ўдзельнікі велапрабегу ў Мядзелі.

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://pukhovichi.gov.by/ru/novosti-regiona/item/16916-v-oblastnoj-velotur-proshel-po-mestam-boevoj-slavy-myadelskogo-rajona.html#sigProId84700f3d7a
Прочитано 1043 раз

© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008-2020
Увидели ошибку на сайте?
Пожалуйста, выделите текст с ошибкой
и нажмите ctrl + enter

Яндекс.Метрика Разработка и поддержка сайта:
Группа компаний «ЦВР «ОКТЯБРЬСКИЙ»