Aдрес: 222811, Минская область,
г. Марьина Горка, ул. Ленинская, 47

РЕЖИМ РАБОТЫ
понедельник – пятница

С 8:30 до 17:30
обед с 13:00 до 14:00
(прием граждан и юридических лиц согласно утвержденному графику)

Телефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«Горячая линия»: +375 (1713) 2-04-24
(в будние дни с 8:30 до 17:30, обед с 13:00 до 14:00)

Единый справочно-информационный номер службы «одно окно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by
(для деловой переписки)

Социальные сети: Инстаграм

17.07.2019

Пухавіцкаму раёну — 95!

У 1924 годзе грамадзянам БССР прыйшлося прывыкаць да новых назваў адміністрацыйных адзінак. Губерні, паветы, воласці сталі здабыткам гісторыі. На змену ім прыйшлі акругі, раёны, сельсаветы: 17 ліпеня 1924 года ў адпаведнасці з законам, прынятым Цэнтральным выканаўчым камітэтам БССР, было ўведзена новае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне рэспублікі. Гэтую дату можна лічыць і днём нараджэння Пухавіцкага раёна, які быў утвораны ў складзе Мінскай акругі.

Пухавіцкі раён сёння — адзін з буйнейшых у Мінскай вобласці. Ён займае 2,4 тысячы квадратных кіламетраў, што складае 6 працэнтаў ад плошчы Мінскай вобласці. На тэрыторыі раёна размешчана 309 населеных пунктаў, у тым ліку горад Мар’іна Горка, гарадскія пасёлкі Рудзенск, Свіслач, Праўдзінскі. Тэрыторыя раёна ўключае ў сябе 13 сельскіх Саветаў і Праўдзінскі пасялковы Савет.

У Пухавіцкім раёне знаходзіцца геаграфічны цэнтр Беларусі.

На 1 студзеня 2019 года ў раёне пражывала 64889 чалавек (гарадское насельніцтва — 30020 чалавек, сельскае — 34869 чалавек).

Аснову гаспадарчага комплексу раёна складае прамысловасць: працуе 17 асноўных прамысловых прадпрыемстваў. Удзельная вага ў агульным аб’ёме прамысловай прадукцыі раёна: ЗАТ «Аўгуст-Бел» — 41,4 працэнты, СТАА «Марозпрадукт» — 13,3 працэнты, ААТ «Завод горнага воску» — 12,7 працэнты. Прамысловасці належыць вядучае месца ў экспарце прадукцыі — 98 працэнтаў.

Аграрны комплекс раёна прадстаўлены 17 сельскагаспадарчымі арганізацыямі. Яны спецыялізуюцца на вытворчасці малака і мяса, вырошчванні збожжавых культур, бульбы, рапсу.

На тэрыторыі раёна на 1 ліпеня бягучага года працуе 51 установа адукацыі, 52 установы культуры. Медыцынскую дапамогу насельніцтву раёна аказвае ўстанова аховы здароўя «Мар’інагорская цэнтральная раённая бальніца», у склад якой уваходзяць 43 лячэбна-прафілактычныя ўстановы.

У кожнай эпохі свае героі. І гэта людзі, якія на першы план ставяць справу, якія сваімі дасягненнямі праславілі нашу краіну.

Мы ганарымся ўраджэнцамі нашага раёна, якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны атрымалі вышэйшую ўзнагароду — Зорку Героя Савецкага Саюза. Гэта летчыкі-знішчальнікі Пётр Гучок і Міхаіл Зялёнкін, тэлеграфіст Пётр Касцючык, стралок Аляксей Крайко, камандзір гарматы Андрэй Луцэвіч, падпольшчыца Алена Мазанік.

У пасляваенны час прыкладам адносін да сваёй справы былі 13 ўраджэнцаў Пухавіччыны, удастоеных звання Героя Сацыялістычнай Працы. З іх на тэрыторыі раёна працавалі Ванда Буцэвіч, Таццяна Жыгалка, Міхаіл Змачынскі, Соф’я Наркевіч, Серафіма Тарашкевіч, Алена Юркевіч, Марыя Юркевіч. Усе яны — працаўнікі сельскай гаспадаркі.

Ганаровымі грамадзянамі раёна стала сем нашых землякоў.

Ігар Лучанок — народны артыст Беларусі і СССР, хаця і нарадзіўся не на Пухавіччыне, усё жыццё лічыў Мар’іну Горку сваёй малой радзімай. Тут жылі яго бацькі, тут яго любілі і чакалі. Славуты кампазітар прысвяціў роднаму гораду не адну песню.

Яўген Мікульчык сваё жыццё прысвяціў ваеннай службе. У адстаўку ён выйшаў у званні генерал-лейтэнанта. Доўгі час быў старшынёй Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз афіцэраў».

Арнольд Смеяновіч — нейра-хірург, доктар медыцынскіх навук, прафесар, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь.

Аляксандр Карлюкевіч — міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь, літаратуразнаўца, журналіст. За сваю літаратурную працу ўдастоены прэміі Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне». Гісторыю раёна многія з пухавіччан ведаюць дзякуючы менавіта яго кнігам.

Валерый Бабук — старшыня грамадскага аб’яднання «Беларуская федэрацыя армрэстлінга», заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь, майстар спорту міжнароднага класа, суддзя міжнароднай катэгорыі, чэмпіён Еўропы і свету сярод ветэранаў па армрэстлінгу і гіравым спорце.

Сяргей Семяняка ў 1998 годзе ўвайшоў у склад зборнай Рэспублікі Беларусь па міні-футболе сярод інвалідаў па зроку. Спартыўную кар’еру завяршыў у 2012 годзе. За гэты час стаў пяцікратным чэмпіёнам свету. На чэмпіянатах свету ён быў двойчы прызнаны лепшым нападаючым.

Анатоль Усенка — галоўны трэнер зборнай каманды Рэспублікі Беларусь па міні-футболе сярод інвалідаў па зроку, заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь. Менавіта пад яго кіраўніцтвам каманда пяць разоў заваёўвала тытул чэмпіёна свету і шмат іншых важкіх спартыўных узнагарод. Зараз шмат увагі ўдзяляе развіццю дзіцячага футбола.

На Пухавіччыне нарадзілася нямала пісьменнікаў і паэтаў. Сярод іх Алесь Бачыла, Захар Бірала, Таіса Бондар, Анатоль Вольны, Васіль Гарбацэвіч, Браніслаў Зубкоўскі, Генадзь Кляўко, Макар Паслядовіч, Уладзімір Хадыка, Міхась Чарот і іншыя.

Вёска Арэшкавічы — малая радзіма цымбаліста, дырыжора, кампазітара, педагога, народнага артыста БССР Іосіфа Жыновіча. Яго імя носіць славуты калектыў — Нацыянальны народны аркестр Беларусі, мастацкім кіраўніком якога Жыновіч быў доўгі час.

У Мар’інай Горцы шмат часу праводзіць скульптар Аляксандр Фінскі, дацэнт кафедры скульптуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь. Яго работы можна пабачыць у многіх гарадах Беларусі.

У склад Чарнаморскага Флоту Расійскай Федэрацыі ўваходзіць карабель “Іван Хурс”. Ён носіць імя віцэ-адмірала, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР Івана Кузьміча Хурса — ураджэнца вёскі Клятное.

Пухавіччына — радзіма акадэмікаў Акадэміі навук БССР Станіслава Астапчыка, Івана Лупіновіча, Івана Юркевіча, члена-карэспандэнта Акадэміі навук БССР Івана Качуры, члена-карэспандэнта Акадэміі аграрных навук БССР Пятра Ніканчыка.

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://pukhovichi.gov.by/ru/novosti-regiona/item/16885-pukhavitskamu-rajonu-95.html#sigProIdb42f56094b
Прочитано 1133 раз

© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008-2020
Увидели ошибку на сайте?
Пожалуйста, выделите текст с ошибкой
и нажмите ctrl + enter

Яндекс.Метрика Разработка и поддержка сайта:
Группа компаний «ЦВР «ОКТЯБРЬСКИЙ»