Aдрес: 222811, Минская область,
г. Марьина Горка, ул. Ленинская, 47

РЕЖИМ РАБОТЫ
понедельник – пятница

С 8:30 до 17:30
обед с 13:00 до 14:00
(прием граждан и юридических лиц согласно утвержденному графику)

Телефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«Горячая линия»: +375 (1713) 2-04-24
(в будние дни с 8:30 до 17:30, обед с 13:00 до 14:00)

Единый справочно-информационный номер службы «одно окно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by
(для деловой переписки)

Социальные сети: Инстаграм

01.07.2019

Старшыня Пухавіцкага райвыканкама правёў прыём грамадзян у аграгарадку Шацк

Добраўпарадкаванне тэрыторый, забеспячэнне жыллём маладога спецыяліста, гандлёвае абслугоўванне сельскіх жыхароў… Гэтыя і іншыя пытанні былі разгледжаны ў час прыёму грамадзян, які правёў у аграгарадку Шацк старшыня райвыканкама Віктар Каляда.

Кожны кіраўнік зацікаўлены ў тым, каб у працоўны калектыў, які ён узначальвае, прыходзілі маладыя кадры. Дырэктар Шацкай сярэдняй школы Святлана Пігулеўская гаварыла, як важна замацаваць у калектыве маладога настаўніка. Ён добра зарэкамендаваў сябе і не збіраецца, як іншыя, збегчы з вёскі. Пытанне аказалася не такім складаным. Ёсць свабоднае жыллё ў ААТ “Шацк” (праўда, яго трэба рамантаваць), дырэктар ААТ “Пухавіцкі доследна-эксперыментальны завод” Аляксандр Кончанка не супраць выдзеліць пакой для маладога настаўніка ў інтэрнаце прадпрыемства, які знаходзіцца ў вёсцы Габрыелеўка.

Нядаўна ў Шацку быў моцны вецер. Ён пашкодзіў дах дома мясцовай жыхаркі. Жанчына сказала, што невялікі рамонт стаў вялікай праблемай, бо набыць у Шацку шыфер немагчыма. А патрэбна было ўсяго некалькі лістоў. І гэта пытанне было разгледжана станоўча. Цяпер па заяўках жыхароў будаўнічыя матэрыялы будуць дастаўляць індывідуальныя прадпрымальнікі, чые магазіны працуюць у Шацку.

Абмяркоўвалася і пытанне медыцынскага абслугоўвання. Людзі пыталіся, чаму так складана запісацца на прыём да ўрача-афтальмолага. Віктар Міхайлавіч даручыў разабрацца ў гэтым пытанні.

Старшыня Шацкага сельвыканкама Уладзімір Кароль перадаў просьбу жыхароў аб будаўніцтве невялікай аўтазаправачнай станцыі. Гэта пытанне ўжо разглядалася раней, і не было прынята станоўчае рашэнне. І ўсё ж старшыня райвыканкама даручыў разгледзець яго яшчэ раз.

Незадаволены некаторыя жыхары Шацка тым, як вядзецца тут тэлетрансляцыя. Гэта пытанне спецыялісты Пухавіцкага занальнага вузла электрасувязі вывучалі на месцы. Людзям растлумачылі, што трэба правільна наладзіць абсталяванне і тэлевізійную антэну.

Прочитано 876 раз

© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008-2020
Увидели ошибку на сайте?
Пожалуйста, выделите текст с ошибкой
и нажмите ctrl + enter

Яндекс.Метрика Разработка и поддержка сайта:
Группа компаний «ЦВР «ОКТЯБРЬСКИЙ»