Aдрес: 222811, Минская область,
г. Марьина Горка, ул. Ленинская, 47

РЕЖИМ РАБОТЫ
понедельник – пятница

С 8:30 до 17:30
обед с 13:00 до 14:00
(прием граждан и юридических лиц согласно утвержденному графику)

Телефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«Горячая линия»: +375 (1713) 2-04-24
(в будние дни с 8:30 до 17:30, обед с 13:00 до 14:00)

Единый справочно-информационный номер службы «одно окно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by
(для деловой переписки)

Социальные сети: Инстаграм

24.06.2019

Раённы фестываль народнай творчасці «Траецкі фэст» сабраў аматараў беларускай традыцыйнай культуры

Раённы фестываль народнай творчасці “Траецкі фэст” у чатырнаццаты раз сабраў аматараў беларускай традыцыйнай культуры. Адбыўся ён у аграгарадку Блонь, які быў выбраны пляцоўкай для правядзення гэтага мерапрыемства.

Цэнтральнай падзеяй фестывалю стаў конкурс аматарскіх і народных калектываў нашага раёна. Запрасілі на яго і гасцей — народны калектыў “Лявоніха” Бярэзінскага раённага цэнтра культуры.

Выступленне канкурсантаў ацэньвала журы, у склад якога разам са спецыялістамі раённага цэнтра культуры ўвайшлі старшыня сельвыканкама Алена Гнядзько і жыхарка вёскі Блонь Алена Валковіч. Яна з’яўляецца актыўнай удзельніцай мерапрыемстваў, якія праходзяць у Блонскім СДК.

З прывітальнымі словамі да артыстаў і гледачоў звярнулася начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алена Адамейка. Яна падкрэсліла, што ўсіх, хто сабраўся на святочнай плошчы, аб’ядноўвае любоў да народнай песні.

Свята адбываецца на зямлі, якую асвячае сваімі крыжамі самы старадаўні на Пухавіччыне Свята-Троіцкі храм. Аб гэтым у сваёй прамове нагадала старшыня Блонскага сельвыканкама Алена Гнядзько. І фэст праходзіў у дзень Святой Троіцы.

Па традыцыі, гаспадынямі на фестывальнай сцэне сталі ўдзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Зарачанка” Блонскага сельскага Дома культуры. Яны і распачалі траецкі карагод, звязаўшы ўсе фестывальная нумары ў адзіны лагічны ланцуг. У выніку атрымаўся не проста конкурс, а вялікі музычны спектакль.

Першым на суд журы сваю праграму прадставіў вакальны гурт “Славяначка” Рудзенскага пасялковага Дома культуры. Парадаваў гледачоў незвычайнай вакальна-харэаграфічнай пастаноўкай і маладзёжны калектыў “Архітэктоніка” з Рудзенска: спляліся ў ёй матывы еўрапейскіх балад, рыцарскіх забаў. І нават дождж, які пачаўся падчас іх выступлення, дабавіў каларыту ў незвычайны нумар.

Калі б на свяце была намінацыя “Адкрыццё фестывалю”, то яе заваяваў бы баяніст вакальнага гурту “Весялуха” Голацкага СДК Сяргей Еўдусёў. У калектыве ён нядаўна, і ўжо зразумела, што сольныя нумары музыканта ўпрыгожаць любую канцэртную праграму.

Гледачы цёпла прымалі выступленне аматарскіх калектываў Светлаборскага СДК, ансамбляў “Вярбічанька” Дрычынскага, “Весялуха” Турынскага, “Пяшчота” Пухавіцкага СДК. А сапраўднымі зоркамі фестывальнай праграмы сталі маленькія артысты з Пухавіцкага СДК Глеб Маслакоў і Ліза Русецкая, якія сваёй жартоўнай песенькай кранулі ўсіх, каго не напалохаў вялікі дождж, што абрынуўся на аграгарадок.

Парадавалі гледачоў сваім выступленнем і знакамітыя нашы калектывы, якія ўжо носяць ганаровае званне “народны”: жартоўны гурт “Сяброўкі” Дукор-скага СДК і ансамбль народнай песні “Мілавіца” Дубраўскага СДК.

Пасля завяршэння конкурснай праграмы журы падвяло вынікі і назвала пераможцаў чатырнаццатага раённага фестывалю народнай творчасці “Траецкі фэст”. Імі сталі народны фальклорны ансамбль “Зарачанка” Блонскага СДК і народны ансамбль народнай песні “Мілавіца” Дубраўскага СДК.

Арганізатары мерапрыемства пастараліся, каб у гледачоў склаўся па-са-праўднаму святочны настрой. У першую чаргу гэтаму спрыяла, канечне, музычная праграма. А дапаўнялі яе кірмаш рамёстваў, гандлёвыя рады і дзіцячыя атракцыёны.

Наталля ПАРХОМЧЫК.

Прочитано 928 раз

© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008-2020
Увидели ошибку на сайте?
Пожалуйста, выделите текст с ошибкой
и нажмите ctrl + enter

Яндекс.Метрика Разработка и поддержка сайта:
Группа компаний «ЦВР «ОКТЯБРЬСКИЙ»