Aдрес: 222811, Минская область,
г. Марьина Горка, ул. Ленинская, 47

РЕЖИМ РАБОТЫ
понедельник – пятница

С 8:30 до 17:30
обед с 13:00 до 14:00
(прием граждан и юридических лиц согласно утвержденному графику)

Телефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«Горячая линия»: +375 (1713) 2-04-24
(в будние дни с 8:30 до 17:30, обед с 13:00 до 14:00)

Единый справочно-информационный номер службы «одно окно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by
(для деловой переписки)

Социальные сети: Инстаграм

25.04.2019

Абласны камітэт прафсаюза работнікаў АПК адзначыў лепшых механізатараў Пухавіччыны

Намеснік старшыні абкама прафсаюза работнікаў АПК Пётр Окунеў даволі часта па розных працоўных пытаннях наведвае наш раён. На мінулым тыдні нагодай для візіту стала ўручэнне падзячных лістоў і прэмій аграрыям раёна.

Папоўніў сваю калекцыю ўзнагарод Віталь Гараўскі з ААТ “Голацк”. Па выніках ворыва Віталь Пятровіч неаднаразова ўваходзіў у спіс перадавікоў раёна.

— На сяўбе разам са мной працавалі яшчэ два механізатары. Сёлета мы значна раней пачалі сеяць раннія яравыя культуры, раней і закончылі, — гаворыць Віталь Гараўскі. — Мой бацька калісьці працаваў у “Голацку”. Па яго прыкладзе і я прыйшоў у сельгаспрадпрыемства і працую тут ужо амаль дваццаць гадоў.

Працоўны стаж у сельскай гаспадарцы Уладзіміра Сарнацкага з ЭБ “Зазер’е” таксама перавышае два дзясяткі гадоў. На Пухавіччыну Уладзімір Мікалаевіч прыехаў дванаццаць гадоў таму з Гомельскай вобласці, на малой радзіме таксама працаваў на зямлі.

Такіх работнікаў, як Уладзімір Сарнацкі, называюць універсальнымі. Трактарыст-машыніст выдатна працуе на рознай тэхніцы. Сяўба, падрыхтоўка глебы, нарыхтоўка кармоў, уборка збожжавых культур — механізатару давяраюць усе віды работ. У якасці старшага камбайнера Уладзімір Сарнацкі пастаянна ўваходзіць у спіс тысячнікаў раёна.

— Задача прафсаюзаў — падтрымаць людзей і заахвоціць іх падчас напружанага перыяду вясенніх палявых работ, — падкрэсліў Пётр Окунеў. — Пухавіччына славіцца працавітымі людзьмі. Сезон працягваецца, і я ўпэўнены, што яшчэ не раз сустрэнемся з вашымі механізатарамі на палях.

Пакуль у спісе перадавікоў раёна на вясенне-палявых работах механізатары ААТ “Голацк” Сяргей Валенда, Міхаіл Пратасавіцкі і моцная каманда ААТ “Агра-Абярэг” у складе Фёдара Хадыкі, Уладзіміра Міхалені, Мікалая Ляпёшкі і Васіля Брандта.

Кацярына ВЕРНІКОЎСКАЯ.

Прочитано 983 раз

© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008-2020
Увидели ошибку на сайте?
Пожалуйста, выделите текст с ошибкой
и нажмите ctrl + enter

Яндекс.Метрика Разработка и поддержка сайта:
Группа компаний «ЦВР «ОКТЯБРЬСКИЙ»