Aдрес: 222811, Минская область,
г. Марьина Горка, ул. Ленинская, 47

РЕЖИМ РАБОТЫ
понедельник – пятница

С 8:30 до 17:30
обед с 13:00 до 14:00
(прием граждан и юридических лиц согласно утвержденному графику)

Телефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«Горячая линия»: +375 (1713) 2-04-24
(в будние дни с 8:30 до 17:30, обед с 13:00 до 14:00)

Единый справочно-информационный номер службы «одно окно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by
(для деловой переписки)

Социальные сети: Инстаграм

28.02.2019

Вучаніца Голацкага НПК дзіцячы сад-СШ атрымала прыз сімпатыі гледачоў

У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа падвялі вынікі рэспубліканскага конкурсу для школьнікаў “У словах-вобразах, песнях вольнаплынных…”. Ён быў прымеркаваны да 100-годдзя першага выдання паэмы Я. Коласа “Сымон-музыка” і 95-годдзя паэмы “Новая зямля”. У творчым спаборніцтве прымалі ўдзел вучні ўсёй Беларусі. Яны даслалі больш за 1670 работ. Сярод лепшых аказаўся малюнак вучаніцы Голацкага НПК дзіцячы сад-СШ Дар’і Юцовай (на здымку).

Ідэя прыняць удзел у конкурсе належала настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Антаніне Макаравай.

— Антаніна Аляксандраўна — настаўніца вышэйшай катэгорыі. Выкладае свой прадмет на высокім прафесійным узроўні, стараецца зацікавіць дзяцей роднай мовай і літаратурай, прывіць любоў да роднага краю, паказаць прыгажосць, мілагучнасць беларускага слова, — гаворыць дырэктар школы Вольга Сулім. — Вучні заўсёды з ахвотаю ўдзельнічаюць у розных конкурсах, віктарынах. Вось і на гэты раз творчыя работы Дар’і Юцовай прынеслі асабіста ёй і школе чарговую перамогу. Адзначаны быў малюнак “Сымон-музыка”.

Урачыстае ўзнагароджванне адбылося ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Даша атрымала прыз сімпатыі гледачоў і падзяку за сваю работу. Акрамя таго, яе работа ўвойдзе ў фонд бібліятэкі, а зараз яна яшчэ знаходзіцца на часовай экспазіцыі ў музеі Якуба Коласа.

Алена ІВАНОВА.

Прочитано 837 раз

© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008-2020
Увидели ошибку на сайте?
Пожалуйста, выделите текст с ошибкой
и нажмите ctrl + enter

Яндекс.Метрика Разработка и поддержка сайта:
Группа компаний «ЦВР «ОКТЯБРЬСКИЙ»