Aдрес: 222811, Минская область,
г. Марьина Горка, ул. Ленинская, 47

РЕЖИМ РАБОТЫ
понедельник – пятница

С 8:30 до 17:30
обед с 13:00 до 14:00
(прием граждан и юридических лиц согласно утвержденному графику)

Телефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«Горячая линия»: +375 (1713) 2-04-24
(в будние дни с 8:30 до 17:30, обед с 13:00 до 14:00)

Единый справочно-информационный номер службы «одно окно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by
(для деловой переписки)

Социальные сети: Инстаграм

06.02.2019

Настаўніца Мар’інагорскай гімназіі ганарыцца сваімі вучнямі

Настаўніцу нямецкай мовы Мар’інагорскай гімназіі Таццяну Гарошка добра ведаюць многія педагогі раёна. І кожны, я ўпэўнена, скажа, што цяжка ўявіць кагосьці, больш улюбёнага ў свой прадмет, у сваю прафесію і дзяцей. Я пагаджуся з гэтым, бо таксама асабіста ведаю гэтага чалавека ўжо шмат гадоў, на працягу якіх назіраю, як крок за крокам яна разам са сваімі вучнямі ідзе наперад…

 

Я добра памятаю той час, калі нямецкая мова пачала ў якасці эксперымента вывучацца гімназістамі як другая замежная мова (паралельна з англійскай). А потым год за годам усё больш заваёўвала ўвагу вучняў. Асабліва тады, калі па ініцыятыве Таццяны Мікалаеўны былі ўстаноўлены сяброўскія сувязі з гімназіяй Марцінеум, і нашы гімназісты ўпершыню пабывалі ў Германіі. А потым не раз сустракалі на Пухавіччыне нямецкіх гімназістаў. Праект ажыццяўляецца ўжо 10 гадоў, і цікавасць да вывучэння нямецкай мовы толькі расце. Таму не дзіўна, што цяпер гімназісты паказваюць на прадметных алімпіядах, конкурсах і на цэнтралізаваным тэсціраванні цудоўныя вынікі. Напрыклад, Марыя Кадземік пры паступленні набрала 96 балаў, а Надзея Андык нядаўна атрымала дыплом 3-й ступені на абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды па нямецкай мове.

У настаўніцы ёсць яшчэ адна нагода, каб ганарыцца сваімі вучнямі: некаторыя з іх выбралі для сябе такую ж прафесію. Выкладаюць нямецкую мову Ганна Кузуб, Юлія Паршына, Вікторыя Кулакевіч, Аліна Панова. На выдатна скончылі магістратуру па нямецкай мове Анастасія Андык і Паліна Рысевец, якая засталася выкладаць ва ўніверсітэце. І гэта не ўсе былыя вучні Таццяны Мікалаеўны, хто заўсёды з жаданнем і ўдзячнасцю спяшаецца да сваёй настаўніцы. У мінулую суботу многія з іх прыйшлі ў гімназію на вечар сустрэчы выпускнікоў. І гэта сустрэча была вельмі радаснай.

Алена ІВАНОВА.

Прочитано 744 раз

© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008-2020
Увидели ошибку на сайте?
Пожалуйста, выделите текст с ошибкой
и нажмите ctrl + enter

Яндекс.Метрика Разработка и поддержка сайта:
Группа компаний «ЦВР «ОКТЯБРЬСКИЙ»