Aдрес: 222811, Минская область,
г. Марьина Горка, ул. Ленинская, 47

РЕЖИМ РАБОТЫ
понедельник – пятница

С 8:30 до 17:30
обед с 13:00 до 14:00
(прием граждан и юридических лиц согласно утвержденному графику)

Телефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«Горячая линия»: +375 (1713) 2-04-24
(в будние дни с 8:30 до 17:30, обед с 13:00 до 14:00)

Единый справочно-информационный номер службы «одно окно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by
(для деловой переписки)

Социальные сети: Инстаграм

01.02.2019

Пухавіччане заваявалі шаснаццаць медалёў у другім этапе кубка раёна па скалалазанні

Другі этап кубка Пухавіцкага раёна па спартыўным скалалазанні ў дысцыпліне боулдэрынг, які нядаўна адбыўся на базе скаладрома цэнтра турызму дзяцей і моладзі, можна прыраўняць да спаборніцтваў рэспубліканскага ўзроўню. У шасці ўзроставых групах змагаліся дзеці 2002 года нараджэння і маладзейшыя. У Мар’іну Горку прыехалі каля 170 юных скалалазаў з Мінска, Чэрвеньскага і Мінскага раёнаў, Гомеля, Асіповіч і Бабруйска.

Пухавіччане заваявалі шаснаццаць медалёў. Астатнія дваццаць прызавых месцаў аспрэчвалі паміж сабой прадстаўнікі іншых каманд. На першую прыступку п’едэстала падняліся Аляксей Буры, Юлія Семашчук, Мікіта Сасноўскі, Яўген Шырокі, Аляксей Нікагасян, Паліна Захарава. У нашай скарбонцы таксама пяць срэбраных і столькі ж бронзавых медалёў.

— У цэлым я задаволена вынікамі каманды, — гаворыць трэнер Вольга Рак. — Гэтыя спаборніцтвы сталі дэбютнымі для Ромы Калеева. Рома пачаў трэніравацца ў кастрычніку мінулага года, але ўжо паказвае паспяховыя вынікі. Хлопчык мае добры ўзровень лазання для навічка. Сярод васямнаццаці дзяцей у сваёй узроставай групе ён заняў шостае месца. Да прызёраў яму не хапіла некалькі балаў.

Каб такіх крыўдных сітуацый у пухавіччан не было, яны працягваюць пастаянныя трэніроўкі і выступленні. Да канца спартыўнага сезона запланавана яшчэ шмат стартаў. Нашы землякі матываваны ў чарговы раз пацвердзіць званне чэмпіёнаў Мінскай вобласці.

Кацярына ДАБРЫЦКАЯ.

Прочитано 810 раз

© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008-2020
Увидели ошибку на сайте?
Пожалуйста, выделите текст с ошибкой
и нажмите ctrl + enter

Яндекс.Метрика Разработка и поддержка сайта:
Группа компаний «ЦВР «ОКТЯБРЬСКИЙ»