Сёння Шацкая сельская бібліятэка прымала дарагіх гасцей. Завіталі ў госці будучыя чытачы, першакласнікі ДУА «Шацкая сярэдняя школа». Уважліва слухалі дзеці бібліятэкара, знаёміліся з кнігамі, выставамі і атрымалі заданне ў творчай майстэрні.
Асабліва спадабалася юным карыстальнікам літаратурныя замалёўкі па казках К. Чукоўскага, падрыхтаваныя да дня нараджэння пісьменніка і 100-годдзя казкі «Муха-цакатуха».