Aдрес: 222811, Минская область,
г. Марьина Горка, ул. Ленинская, 47

РЕЖИМ РАБОТЫ
понедельник – пятница

С 8:30 до 17:30
обед с 13:00 до 14:00
(прием граждан и юридических лиц согласно утвержденному графику)

Телефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«Горячая линия»: +375 (1713) 2-04-24
(в будние дни с 8:30 до 17:30, обед с 13:00 до 14:00)

Единый справочно-информационный номер службы «одно окно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by
(для деловой переписки)

Социальные сети: Инстаграм

13.02.2024

Гучы, роднае слова!

У нашым горадзе ёсць людзі, для якіх творчасць – гэта прага душы, унутранае патрабаванне, для якіх паэзія – неабходная, а часам і галоўная частка іх жыцця. Тут жыве і творыць плеяда таленавітых паэтаў. Сустрэча з паэзіяй - гэта заўсёды свята. А калі паэт, аўтар выдатных радкоў пра малую радзіму, пра твой горад, знаходзіцца побач, сам чытае свае творы – гэта сапраўдная падзея.

У Мар’інагорскай гарадской бібліятэцы прайшла сустрэча з цікавымі людзьмі - Уладзімірам Рунцэвічам - членам ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» і народнага клуба паэтаў і кампазітараў «Жывіца», ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці»; самадзейнай паэтэсай Нінай Кандрацьевай і фіналістам літаратурнага конкурса «Браслаўская мясціна» - Таццянай Алексінай. Госці мерапрыемства - таленавітыя аўтары, надзеленыя літаратурным дарам. З непадробленай цікавасцю і ўвагай прысутныя слухалі літаратараў, іх аповед пра сваё жыццё, пра тое, як нараджаюцца вершы, і што заахвоціла менавіта іх узяць упершыню ручку і нататнік. Першая падзялілася творчасцю Ніна Кандрацьева - самабытны лірык. Яна з задавальненнем прачытала гасцям вершы аб родных і блізкія людзях. Эмацыйна і шчыра, Уладзімір Рунцэвіч чытаў вершы пра родную зямлю, пра каханне і прыроду. З хвалюючым трапятаннем, пяшчотай да бацькавай хаты, да сваёй малой радзімы прадставіла сваю творчаць Таццяна Алексіна.

У вершах літаратараў гучала каханне да роднай зямлі, роднай прыроды. Здавалася б, звычайныя людзі, але ў мітусні сталых клопатаў яны не перастаюць дзівіцца прыгажосці роднай зямлі, бачыць тое, што для шматлікіх з нас стала звыклым і незаўважным. Яны вучаць нас ганарыцца сваёй малой радзімай, вядуць нас да думкі пра тое, што таленты нараджаюцца, жывуць і ствараюць геніяльныя творы не толькі ў сталіцах, але і ў самых аддаленых кутках нашай краіны.

На творчай сустрэчы ўдзельнікі мерапрыемства задавалі мноства пытанняў. Іх цікавіла, як часта нараджаюцца вершы, як гэта адбываецца, з якога ўзросту пачалі пісаць вершы, ці даводзілася кідаць свая творчасць, чаму пішуць толькі на беларускай мове і шматлікія іншыя. Прысутныя падзякавалі гасцям за цікавую сустрэчу, пажадалі новых творчых поспехаў на іх паэтычнай ніве і падарылі гасцям невялікія сувеніры.

9075974.jpg

09684095.jpg

9075974.jpg

903485346.jpg

 

Прочитано 46 раз

© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008-2020
Увидели ошибку на сайте?
Пожалуйста, выделите текст с ошибкой
и нажмите ctrl + enter

Яндекс.Метрика Разработка и поддержка сайта:
Группа компаний «ЦВР «ОКТЯБРЬСКИЙ»