Каб белы свет не здаўся вузкiм,
Каб годна жыць памiж людзей,
Любiце мову беларускую,
Любiце з кожным днём мацней!
Да Мiжнароднага дня роднай мовы Пярэжырская сельская iнтэграваная бiблiятэка падрыхтавала гульню-вiктарыну «Таямнiцы беларускiх слоў». Мэта мерапрыемства - абуджэнне цiкавасцi да беларускай мовы, выхаванне любовi да роднага слова, гiсторыi свайго народа. Дзецi з задавальненнем адказвалi на пытаннi вiктарыны, прымалi ўдзел у конкурсе «Паспрабуй перакладзi», назвалi прадметы хатняга ўжытку (газавая лямпа, серп, глiняны збан і інш.).