У Свіслацкай гарпасялковай бібліятэцы стартавала акцыя, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы «Мова родная – мова бацькоў». У нядзелю юныя чытачы біблиятэкі сабраліся на казачна-паэтычны карагод «Мы дзеці мовы беларускай». Гучалі вершы беларускіх паэтаў, удзельнікі адгадвалі загадкі, расказвалі свае любімыя беларускія казкі. Падчас сустрэчы высветлілася, што дзецям падабаецца родная беларуская мова, але некаторыя словы яны не разумеюць, таму ўсе пагадзіліся з тым, што для таго каб лепш ведаць родную мову, разумець яе, трэба часцей на ёй размаўляць.