Aдрес: 222811, Минская область,
г. Марьина Горка, ул. Ленинская, 47

РЕЖИМ РАБОТЫ
понедельник – пятница

С 8:30 до 17:30
обед с 13:00 до 14:00
(прием граждан и юридических лиц согласно утвержденному графику)

Телефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«Горячая линия»: +375 (1713) 2-04-24
(в будние дни с 8:30 до 17:30, обед с 13:00 до 14:00)

Единый справочно-информационный номер службы «одно окно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by
(для деловой переписки)

Социальные сети: Инстаграм

15.02.2023

Алесь Бачыла – пісьменнік-зямляк

Паэты – таленавітыя і незвычайныя людзі. Яны ўмеюць убачыць хараство душы чалавека, ствараць вобразныя малюнкі роднага краю. У сваёй творчасці паэты часта звяртаюцца да тэмы Радзімы, сцвярджаюць непарыўную повязь з роднай зямлёй. Пражыць без Радзімы немагчыма, яна – наш найвялікшы скарб. Гэтую думку падцвярджае паэт Алесь Бачыла, які нарадзіўся ў вёсцы Лешніца Пухавіцкага раёна 2 сакавіка 1918 года.

У Пухавіцкай раённай дзіцячай бібліятэцы адбылося паэтычнае знаёмства «Алесь Бачыла – пісьменнік-зямляк». Наведвальнікі літаратурнага гуртка «Нараджэнне слова» пазнаёміліся з біяграфіяй паэта. Яны даведаліся, што вёска Лешніца для пісьменніка была заўсёды самым маляўнічым і дарагім кутком, бо там прайшло яго маленства. Тут ён навучыўся любіць і шанаваць прыгожае слова. Гэта былі казкі, якія расказвала старэйшая сястра. Але пісаць вершы Алесь Бачыла пачаў толькі ў сталым ўзросте. З гэтымі вершамі і змаглі пазнаёміцца наведвальнікі літаратурнага гуртка, лістаючы зборнік паэта «Радзіма мая дарагая». А потым з вялікім задавальненнем дзеці чыталі вершы «Беларусь», «Цябе назвалі мы Радзімай» і «Дзятва на двары коціць снегавы ком…»

Прочитано 105 раз

© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008-2020
Увидели ошибку на сайте?
Пожалуйста, выделите текст с ошибкой
и нажмите ctrl + enter

Яндекс.Метрика Разработка и поддержка сайта:
Группа компаний «ЦВР «ОКТЯБРЬСКИЙ»