Aдрес: 222811, Минская область,
г. Марьина Горка, ул. Ленинская, 47

РЕЖИМ РАБОТЫ
понедельник – пятница

С 8:30 до 17:30
обед с 13:00 до 14:00
(прием граждан и юридических лиц согласно утвержденному графику)

Телефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«Горячая линия»: +375 (1713) 2-04-24
(в будние дни с 8:30 до 17:30, обед с 13:00 до 14:00)

Единый справочно-информационный номер службы «одно окно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by
(для деловой переписки)

Социальные сети: Инстаграм

21.11.2022

Спяшайцеся з паэтам стрэцца

Каласавіны... Гэтак прыгожа называюць святочныя мерапрыемствы, якія традыцыйна штогод ладзяцца напачатку лістапада ў гонар класіка нацыянальнай літаратуры. Сёлета яны асабліва маштабныя – з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі спаўняецца 140 гадоў, юбілей краіна адзначае шырока, яго падрыхтоўка і правядзенне адбываюцца на высокім дзяржаўным узроўні. 

Па ўсёй рэспубліцы жыццю і творчасці песняра прысвячаюцца літаратурныя сустрэчы, кніжныя і мастацкія выстаўкі, конкурсы, тэатральныя спектаклі, музычныя праграмы. Знамянальнай датай пазначаны ўвесь бягучы год. У Мар’інагорскай гарадской бібліятэцы на працягу года праходзіць літаратурна-святочны марафон “Беларусь - мая калыска, Беларусь - мой край радны”, прысвечаны 140-годдзю з дня народжання Якуба Коласа. Асаблівай старонкай марафону стаў лістапад месяц, які прайшоў пад знакам “Спяшайцеся з паэтам стрэцца”.Супрацоўнікі бібліятэкі распрацавалі і правялі шэраг змястоўных і цікавых мерапрыемстваў у гонар славутага ўраджэнца Стаўбцоўшчыны.

10 лістапада для ўдзельнікаў “Клуба цікавых сустрэч” ў бібліятэцы прайшоў літаратурны вечар “Вось як цяпер перада мною…”. Падчас мерапрыемства прысутныя разам з вядучай пагарталі старонкі жыцця паэта, паслухалі аповед аб вялікім таленце беларускага класіка, аб яго паэтычнай сіле, аб яго перакананні ў тым, што пакуль жыве мова – жыве народ. Вядучая распавяла аб цікавых фактах з жыцця пісьменніка, аб тым, як Якуб Колас трапіў на Пухавіччыну, якія творы напісаў, калі жыў на пухавіцкая зямлі.

14 лістапада для навучэнцаў 6-7-х класаў СШ № 3 бібліятэкары падрыхтавалі літаратурны лабірынт па жыццю і творчасці пісьменніка “Я – акіяну жытняе калоссе”. Удзельнікі гульні з вялікі азартам збіралі пазл з месцам і датай народжання Якуба Коласа, знаходзілі літары і адгадвалі сапраўднае імя паэта, будавалі хаткі ў тых вёсках пухавіцкай зямлі, дзе адпачываў пісьменнік. Прыгожай і маляўнічай старонкай мерапрыемства стала чытанне урыўкаў з апавяданняў Якуба Коласа, дзе яскрава раскрылася багатая шматфарбнасць беларускай мовы.

У межах маладзёжнага асветніцкага марафону для падлеткаў і моладзі ў бібліятэцы праходзіць гульня “Якубу Коласу прысвячаецца”. У ходзе гульні ўдзельнікі паказваюць і папаўняюць свой багаж ведаў аб жыццёвым і творчым шляху славутага класіка.

На абанеменце для дзяцей і дарослых аформлены змястоўныя выставы, дзе ў цікавай форме прадстаўлена інфармацыя аб жыцці і творчасці пісьменніка.

Лiтаратурная спадчына Якуба Коласа – гэта сапраўдная энцыклапедыя народнага жыцця, скарбонка выдатнай, прыгожай i чыстай беларускай мовы. Яго бессмяротныя творы складаюць падмурак нашай духоўнай культуры, абуджаюць у сэрцах людзей пачуццi патрыятызму i гонару за Радзiму.

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://pukhovichi.gov.by/ru/cotsialnaya-sfera/kultura/biblioteki/novosti-biblioteki/item/26608-spyashajtsesya-z-paetam-stretstsa.html#sigProId0d5075dd43
Прочитано 255 раз

© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008-2020
Увидели ошибку на сайте?
Пожалуйста, выделите текст с ошибкой
и нажмите ctrl + enter

Яндекс.Метрика Разработка и поддержка сайта:
Группа компаний «ЦВР «ОКТЯБРЬСКИЙ»