Aдрес: 222811, Минская область,
г. Марьина Горка, ул. Ленинская, 47

РЕЖИМ РАБОТЫ
понедельник – пятница

С 8:30 до 17:30
обед с 13:00 до 14:00
(прием граждан и юридических лиц согласно утвержденному графику)

Телефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«Горячая линия»: +375 (1713) 2-04-24
(в будние дни с 8:30 до 17:30, обед с 13:00 до 14:00)

Единый справочно-информационный номер службы «одно окно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by
(для деловой переписки)

Социальные сети: Инстаграм

11.11.2022

На кожнай сцяжынцы ix песня і голас

Кожная нацыянальная літаратура мае свае славутыя постаці, якія сталі прызнанымі песнярамі свайго народа, яго гістарычнага лёсу. У беларусаў — гэта Янка Купала і Якуб Колас. 2022 год адзначаны 140-годдзем з дня нараджэння народных песняроў. Менавіта гэтаму юбілею была прысвечана літаратурна-музычная вечарына «На кожнай сцяжынцы ix песня і голас», якая прайшла у Блонскай сельскай бібліятэцы.

Праз творы Коласа і Купалы свет пазнаў жыццё беларускага народа, звычаі, гісторыю, прыгажосць беларускай прыроды. З багатай літаратурнай спадчыны народных песняроў прысутныя пачулі і прачыталі толькі некалькі вершаў — лірычныя вершы пра самыя блізкія сэрцу мясціны, вершы-летуценні, вершы, навеяныя вобразамі любых. Мелодыка вершаў гэтых паэтаў заўжды прыцягвала ўвагу беларускіх кампазітараў. У песнях вершы набылі новае жыццё і разляцеліся далёка за межы Беларусі. 3 паэзіяй Купалы і Коласа цесна звязана творчасць беларускага музычнага ансамбля «Песняры», песні ў іх выкананні сталі сапраўднымі шлягерамі. Не дзіва, што падчас вечара гучалі такія песні як «Спадчына», «Мой родны кут», «Явар і Каліна», «А яна была толькі дзяўчына», «Каханне», «Малітва» і «Лясное возера».

Прочитано 120 раз

© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008-2020
Увидели ошибку на сайте?
Пожалуйста, выделите текст с ошибкой
и нажмите ctrl + enter

Яндекс.Метрика Разработка и поддержка сайта:
Группа компаний «ЦВР «ОКТЯБРЬСКИЙ»