Aдрес: 222811, Минская область,
г. Марьина Горка, ул. Ленинская, 47

РЕЖИМ РАБОТЫ
понедельник – пятница

С 8:30 до 17:30
обед с 13:00 до 14:00
(прием граждан и юридических лиц согласно утвержденному графику)

Телефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«Горячая линия»: +375 (1713) 2-04-24
(в будние дни с 8:30 до 17:30, обед с 13:00 до 14:00)

Единый справочно-информационный номер службы «одно окно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by
(для деловой переписки)

Социальные сети: Инстаграм

08.11.2022

У дарагім і мілым сэрцу краі

Пачынаючы з пачатку 30-х гадоў 20 стагоддзя і да канца сваіх дзён народны паэт Якуб Колас прыязжаў на адпачынак разам са сваёй сям’ёй на Пухавіччыну. Ён лічыў яе другой радзімай, бо менавіта прырода нашага краю нагадвала паэту яго родны кут. Але Якуб Колас тут не толькі адпачываў, але і плённа працаваў. Ён напісаў шмат твораў.

3 лістапада бібліятэкары Пухавіцкай дзіцячай раённай бібліятэкі прапанавалі вучням 2-х класаў ДУА “СШ №2” пазнаёміцца з тымі месцамі, дзе гасцяваў Якуб Колас. Спачатку дзеці дазналіся, дзе нарадзіўся пісьменнік і якое ў яго сапраўднае імя. А потым адправіліся ў літаратурнае падарожжа па Коласасаўскіх мясцінах. Першым прыпынкам стала Талька, дзе была напісана паэма “Міхасёвы прыгоды”. З вялікай цікавасцю дзеці слухалі ўрыўкі з гэтай паэмы, дзе апісаны маляўнічыя карціны наваколля Талькі. А потым былі і другія прыпынкі: Загібелька, Падбярэжжа, Вусце, Беразянка, Балачанка… Дзеці ўважліва слухалі задушэўныя радкі вершаў пра гэтыя мясціны: “Мне Загібелька лепш Парыжа”, “Падбярэжжа”, “Вусце”, “Вусценскі груд”, “Зімой ў Балачанцы”, “Голас з Беразянкі”.

Мерапрыемства пакінула незабыўнае ўражанне, прынесла дзецям не толькі шмат цікавых ведаў, але і масу станоўчых эмоцый.

Прочитано 139 раз

© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008-2020
Увидели ошибку на сайте?
Пожалуйста, выделите текст с ошибкой
и нажмите ctrl + enter

Яндекс.Метрика Разработка и поддержка сайта:
Группа компаний «ЦВР «ОКТЯБРЬСКИЙ»