Да 140-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа ў ДУК “Пухавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка” працуе выстава- ушанаванне “Якуб Колас – наш гонар, сумленне і слова”, а таксама і праводзіцца літаратурная гульня-загадка “Спазнаем сябе праз Коласа”, якая знаёміць удзельнікаў з жыццём і творчасцю беларускага песняра.