Для Беларусі вёска - часціца,
А для нас яна бацькоўскі дом.
І радыя мы, што можам ганарыцца
Малой радзімай, дзе мы жывем
Пярэжырская сельская iнтэграваная бiблiятэка ў рамках рэалiзацыi плана мерапрыемстваў Года гiстарычнай памяцi з вучнямi 9 класа ДУА "Пярэжырская сярэдняя школа iмя А. Е. Гурыновiча" i iх класным кiраўнiком Грабянек С. П. правялі круглы стол "Гiсторыя роднага краю". Падлеткi пазнаемiлiся з гiсторыяй вёсак Пярэжыр, Седча, Лешнiца, выканалi шэраг творчых заданняў: назвалі i патлумачылі прыказкi пра Радзiму, пералічылі знакамiтых людзей сваёй мясцовасцi, памятнiкi i абелiскi навакольных вёсак, успомнілі дату заснавання Пярэжырскай школы, напісалі творчы аповяд "Мая вёска праз 10 гадоў".