У Дружненскай пасялковай бібліятэцы прайшла прававая гадзіна «Ведаць абавязаны кожны». Вучні СШ № 1 пасёлка Дружны адказвалі на пытанні, спрачаліся, згаджаліся, разважалі, з цікавасцю абмяркоўвалі самыя актуальныя тэмы ў жыцці нашай краіны, дзяліліся канкрэтнымі прапановамі.
Напрыканцы мерапрыемства дзеці адказалі на пытанні віктарыны «Ці ведаеш ты дзяржаўныя святы?»