Aдрес: 222811, Минская область,
г. Марьина Горка, ул. Ленинская, 47

РЕЖИМ РАБОТЫ
понедельник – пятница

С 8:30 до 17:30
обед с 13:00 до 14:00
(прием граждан и юридических лиц согласно утвержденному графику)

Телефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«Горячая линия»: +375 (1713) 2-04-24
(в будние дни с 8:30 до 17:30, обед с 13:00 до 14:00)

Единый справочно-информационный номер службы «одно окно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by
(для деловой переписки)

Социальные сети: Инстаграм

03.03.2022

Скарбы народнай мудрасці

Нашы продкі пакінулі нам багатую духоўную спадчыну ─ вусную народную творчасць, якую яшчэ называюць фальклорам. А гэта – казкі, песні, загадкі, прыказкі, прымаўкі, прыкметы і павер’і.

Пухавіцкая раённая дзіцячая бібліятэка запрасіла наведвальнікаў мультклуба “Вясёлая карусель” на фальклорныя пасядзелкі “Скарбы народнай мудрасці”. Спачатку дзеці пазнаёміліся з прыказкамі і прымаўкамі, а потым з вялікім задавальненнем адгадвалі загадкі. Многа жадаючых было хутка і правільна прагаварыць скорагаворку, а таксама падзяліцца сваімі прыкметамі.

У багацейшай фальклорнай скарбніцы беларусаў казкі займаюць асобае месца. Наведвальнікі мульклуба пазнаёміліся з невялічкай казкай “Добрыя памочнікі” і прынялі актыўны ўдзел у яе інсцыніроўцы.

Фальлорныя пасядзелкі закончыліся праглядам маляўнічых кніг серый “Казка за казкай” і “Мая першая кніга” – дзе весела і займальна апавядаецца пра жывёл, дрэвы і кветкі, прыродныя з’явы. Сюрпрызам для маленькіх чытачоў быў беларускамоўны мультфільм “Лагодны воўк”.

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://pukhovichi.gov.by/ru/cotsialnaya-sfera/kultura/biblioteki/novosti-biblioteki/item/24277-skarby-narodnaj-mudrastsi.html#sigProIddd65d36bf7
Прочитано 198 раз

© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008-2020
Увидели ошибку на сайте?
Пожалуйста, выделите текст с ошибкой
и нажмите ctrl + enter

Яндекс.Метрика Разработка и поддержка сайта:
Группа компаний «ЦВР «ОКТЯБРЬСКИЙ»