Сёння вельмі важна, каб дзеці шанавалі кнігу і цанілі веды, якія яны адпрымліваюць з кніг, часопісаў, газет. Зазер’еўская сельская інтэграваная бібліятэка запрасіла ў госці вучняў 1 - 5 класаў, якія наведваюць плацоўку ДУА “Зазерская сярэдняя школа”. Папярэдадні дзеці адтрымалі ад бібліятэкара А.Р.Ермаковай дамашняе заданне, каб лягчей было падрыхтавацца да гэтага мерапрымства. Пачалася экскурсія “Што, дзе, калі?” з гісторыі флага нашай Радзімы і што мы павінны паважаць сімволіку нашай краіны. Потым вучні наведалі літаратурны пакой пісьменніка Алеся Бачылы, бібліятэкар звярнула ўвагу вучняў на тое, што Алесь Бачыла нарадзіўся ў суседняй вёсцы Лешніца і што бібліятэка носіць яго імя. Мерапрыемства прайшло цікава, нават настаўнікі захапіліся тэмай і пачалі працаваць разам з вучнямі. Напрыканцы школьнікі задавалі пытанні, якія іх цікавилі, дзяліліся сваімі ўражаннямі ад экскурсіі, адказалі на пытанні бібліятэкара.