У Дружненскай пасялковай бібліятэцы, для навучэнцаў СШ № 1 п.Дружны адбылася займальная навагодняя гульня-віктарына “Дзед Мароз, адкуль ён?”. Хлопчыкі і дзяўчынкі адказалі на каверзныя пытанні бібліятэкараў аб тым, колькі гадоў Дзед Марозу, які ў яго характар, дзе яго месца жыхарства, як завуць яго замежных сваякоў, разгадвалі іншыя навагоднія загадкі. Па выніках гульні дзеці склалі своеасаблівае дасье на ўсімі любімага дзядулю.