Aдрес: 222811, Минская область,
г. Марьина Горка, ул. Ленинская, 47

РЕЖИМ РАБОТЫ
понедельник – пятница

С 8:30 до 17:30
обед с 13:00 до 14:00
(прием граждан и юридических лиц согласно утвержденному графику)

Телефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«Горячая линия»: +375 (1713) 2-04-24
(в будние дни с 8:30 до 17:30, обед с 13:00 до 14:00)

Единый справочно-информационный номер службы «одно окно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by
(для деловой переписки)

Социальные сети: Инстаграм

10.12.2021

Пясняр красы і гармоніі. Да 130-годдзя Максіма Багдановіча

Яму было дадзена стаць паэтам, прыгожым беларускім васільком, які чыстаю красою сваіх вершаў даводзіць хараство беларускай культуры і багацце душы беларускага народа. Максім Багдановіч заўважна вылучаўся сярод пісьменнікаў паслядоўнай арыентацыяй сваёй творчасці на найлепшыя ўзоры сусветнага пісьменства, уважлівым і патрабавальным стаўленнем да друкаванага слова, нацыянальнага пісьменства.

Пра тое, чым адметныя асоба і плён паэта, чаму яго творы актуальныя і сёння, распавялі сваім чытачам бібліятэкі Пухавіччыны на мерапрыемствах, прысвечаных 130-годдзю з дня яго нараджэння.

На базе ДУА Сярэдняя школа № 2 г. Мар’іна Горка прайшла літаратурна-музычная кампазіція “І зорка гарыць, і не вяне вянок!” . Вучні падрыхтавалі цікавую прэзентацыю аб жыцці і творчасці беларускага паэта, а таксама чыталі вершы і выконвалі песні, аўтарам якіх быў Максім Багдановіч. Дадаткам к мерапрыемству стала віктарына “Светлы воблік паэта”, якую падрыхтавала і правяла галоўны бібліёграф адзела абслугоўвання і інфармацыіі ДУК “Пухавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка” Пуціцкая Алена Леанідаўна. За кожны правільны адказ удзельнікі атрымлівалі кніжную закладку з цытатамі паэта.

На паэтычнай гадзіне “Зорка беларускай паэзіі” у Дружненскай пасялковай бібліятэцы прысутнічалі чытачы-дзеці, якія з захапленнем чыталі знакамітыя творы Максіма Багдановіча. Бібліятэкары звярнулі увагу дзяцей на факт напісання шматлікіх музычных твораў на вершы паэта, на мілагучнасць і лірызм вершаваных радкоў аўтара "Зоркі Венеры” . Напрыканцы сустрэчы дзеці разам па слупку прачыталі знакаміты твор паэта “Слуцкія ткачыхі”. І дзецям і дарослым вельмі прыемна было ў дзень нараджэння вялікага майстра паэтычнага слова дакрануцца да яго шчырых думак і згадак, да яго неўміручага таленту.

Наведвальнікі літаратурнага вечара “Дзіўная зорка Максіма Багдановіча”, які адбыўся ў Блонскай сельскай бібліятэцы, даведаліся пра трагічны лёс Максіма Багдановіча, пачулі вершы знакамітага паэта і таксама выказванні дзеячаў літаратуры і мастацтва пра яго. Напрыканцы бібліятэкар прапанавала паўдзельнічаць у конкурсе знаўцаў жыцця і творчасці Максіма Багдановіча

Прочитано 339 раз

© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008-2020
Увидели ошибку на сайте?
Пожалуйста, выделите текст с ошибкой
и нажмите ctrl + enter

Яндекс.Метрика Разработка и поддержка сайта:
Группа компаний «ЦВР «ОКТЯБРЬСКИЙ»