Да 130 – годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча ў ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Мар’іна Горка” прайшла літаратурна-музычная кампазіція “І зорка гарыць. І не вяне вянок!”.
Вучні падрыхтавалі цікавую прэзентацыю аб жыцці і творчасці беларускага паэта, а таксама чыталі вершы і выконвалі песні, аўтарам якіх быў Максім Багдановіч.
Дадаткам к мерапрыемству стала віктарына “Светлы воблік паэта”, якую падрыхтавала і правяла галоўны бібліёграф адзела абслугоўвання і інфармацыіі ДУК “Пухавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка” Пуціцкая Алена Леанідаўна.
За кожны правільны адказ удзельнікі атрымлівалі сувенір з вершаванымі строчкамі паэта.