Беларусь - мая Радзіма,
Край бярозак і дубоў.
Ты - адзіны, непаўторны,
Родны кут маіх бацькоў!
Вучні пачатковых класаў, якія адпачываюць у аздараўленчым лагеры пры Свіслацкай школе, наведалі “Куток роднай спадчыны” ў Свіслацкай гарпасялковай бібліятэцы. Бібліятэкары пазнаёмілі дзяцей з прадметамі побыту нашых продкаў. Хатнія рэчы, вопратка, прылады працы - усё гэта выклікала ў дзяцей вялікі інтарэс. Гэтыя экспанаты яны бачылі ўпершыню. Бібліятэчнае падарожжа стала яшчэ адным крокам у пазнанні гісторыі нашай краіны.