Бібліятэка як інфармацыйная ўстанова мае патрэбу ў рэкламе сваёй дзейнасці: папулярызацыя бібліяграфічнай прадукцыі, паслуг, інавацыйнай дзейнасці. З гэтай мэтай 26 кастрычніка Дружненская пасялковая бібліятэка наведала дзяржаўную ўстанову адукацыі-дзіцячы сад “Васілёк”. Увазе супрацоўнікаў установы загадчыца бібліятэкі Трухан Т.Р. прапанавала інфармацыю пра дзейнасць бібліятэкі, рэжыме працы, платных паслугах.Работнікі дзіцячага сада змаглі пазнаёміцца з часопісамі, якія ёсць у наяўнасці ў бібліятэцы.