Работнікі Свіслацкай гарпасялковай бібліятэкі для вучняў 9-10-х класаў наладзілі літаратурна-гістарычнае падарожжа “З часоў спрадвечных”. Галоўная мэта гэтага падарожжа - абудзіць інтарэс да гісторыі і культуры нашай краіны праз беларускую кнігу.
Гартаючы старонкі твораў У. Караткевіча, А. Марціновіча, А. Мальдзіса, дзеці даведаліся, якая багатая і цікавая гісторыя ў нашай краіны. Прыемна адзначыць, што маладое пакаленне чытае творы беларускіх аўтараў, а гэта значыць, што беларуская літаратура і родная мова цікавыя для нашых дзяцей.