У Дружненскай пасялковай бібліятэцы была арганізавана гадзіна пазнання Радзімы «Васільковая, белакрылая Беларусь».
Увазе юных чытачоў быў прадстаўлены аповед пра Беларусь “Візітная картка Беларусі”. Вучні Дружненскай сярэдняй школы прынялі ўдзел у віктарыне “Ведай лепш сваю краіну”, пазнаёміліся з ўнікальнымі ілюстраванымі кнігамі з фонду бібліятэкі.